Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Апошнім часам канструктыўна пераглядаецца ўстарэлы характар асобных намінацый. Для прыкладу, слова жырандоль у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (Мінск, 1978. Т. II. С. 265) падаецца як устарэлае слова са значэннем 'вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак'. Як устарэлае значыцца яно і ў «Беларуска-рускім слоўніку» пад рэдакцыяй К. Крапівы (Мінск, 2003. Т. I. С. 897): «жырандоль уст. (подсвечник), жирондоль». 3 паметай устарэлае' жырандоль ладсвечнік' фіксуецца і ў «Слоўніку іншамоўных слоў» А. Булыкі (Мінск, 1999. С. 495). Тут жа прыводзіцца актуальнае значэнне гэтага слова 'фантан з некалькімі струменямі'. Новы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 2002. С. 202) падае лексему жырандоль ужо як актуальнае слова не толькі са значэннем 'фантан з некалькімі струменямі', але і са значэннем 'фігурны падсвечнік'. Гэта тэндэнцыя намецілася яшчэ ў «Руска-беларускім слоўніку» пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі (Мінск, 1993. С. 12), дзе рускае слова люстра перакладаецца дзвюма лексічнымі адзінкамі - аднатыпным люстра і жырандоля без усялякіх стылістычных памет. Устарэласць лексічных адзінак адносная ў плане разумення таго, што яны складаюць жыццёва важны пласт лексікі сучаснай беларускай мовы, паколькі ўжываюцца ў мастацкай літаратуры, у прыватнасці, у жанры гістарычнага рамана і аповесці. Калі абстрагавацца ад сучасных моўных уяўленняў і замкнуцца ў межах мовы мастацка-гістарычных твораў як адносна самастойнай сістэме, то ўстарэлыя словы перастаюць быць архаічнымі, становяцца побач з іншымі актуалізаванымі словамі, пачынаюць выконваць намінатыўна-камунікатыўную функцыю. У гэтай адносна замкнутай адраджальнай сістэме мовы забытыя, устарэлыя словы зноў «ажываюць», адбываецца як бы перабудова сродкаў маўлення «пад мову апісваемых у творах эпох» (М. Н. Нестеров. Русская устаревшая й устареваюіцая лексика. Смоленск; Брянск, 1988). Падпарадкаванне камунікатыўнай функцыі мовы эстэтычнай, актуалізацыя ўстарэлай лексікі з мэтай стылізацыі пад адпаведную эпоху або з мэтай узбагачэння літаратурнага слоўнікавага складу (апошняя выразна праяўляецца на сучасным этапе развіцця беларускай мовы ў «адраджэнні» самабытных лексічных здабыткаў, выцесненых з ужытку за час савецкага перыяду) — адны з асаблівасцей мастацкага маўлення. Аднаўленню моўнага матэрыялу, прыдатнага для ўзбагачэння беларускага слоўнікавага складу, - найперш гэта датычыць старабеларускіх лексічных рэсурсаў - будзе спрыяць і «Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жйрондоль, лексйка, подсвечнйк
26 👁
 ◀  / 658  ▶