Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
масць', кварта 'даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў', якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі. Да ліку ўстарэлых намі аднесены дыяхронна-словаўтваральныя лексічныя адзінкі, утвораныя ад устарэлых асноў, што выйшлі з ужытку. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, агентыўныя назвы жаночага роду, што ўзніклі ад рэальных ці патэнцыяльна ўтваральных назваў мужчынскага роду: печанежка - печанег (печанегі), яцвяжанка -яцвяг, варажка вараг (варагі), вайдэлотка - вайдэлот (вайдэлоты), бернардынка - бернардзінец (бернардзінцы), налыйчанка - налыйчанін (нальшчанё), і іншыя аўтарскія наватворы: вапленне [ад стараж. вапь - фарба], вечаваць [ад стараж. веча], лавеі(тва [ад стараж. ловы], жывацець [ад стараж. животь], покутны [ад стараж. покута - тайна], пярлінка [ад стараж. перль], алканне [ад стараж. алкати - галадаць]. У дачыненні да апошняга слова алканне адзначым, што яго формы з адсутнасцю асіміляцыйнага змянення былі характэрны для старажытнага моўнага перыяду, але мелі зусім іншую семантыку, параўн. ст.-руск. альканик, алканик — пост', ст.-бел. алкание - 'моцнае жаданне, імкненне да чаго-н.'. Таму алканне са значэннем голад' мэтазгодна разглядаць як дыяхронна-словаўтваральны архаізм, базай для ўтварэння якога паслужыў старажытны дзеяслоў алкать - галадаць'. Значную частку ўстарэлай лексікі, прадстаўленай у слоўніку, складаюць старажытныя словы з указаннем іх форм у старажытнарускі і старабеларускі перыяды, у некаторых выпадках старажытныя формы суправаджаюцца семантычнай характарыстыкай (поўнай ці частковай), што дае магчымасць супаставіць ранейшы семантычны аб'ём лексічнай адзінкі з аўтарскім выкарыстаннем, напрыклад: акінф [ст.-бел. акинфь - яхант (каштоўны камень)], ахабень [ст.-руск. охабень - верхняе доўгае адзенне з прарэхамі пад рукавамі], байдак [ст.-бел. байдакь, бойдак-ь — тып рачнога і марскога прамысловага судна], бакшта [ст.-бел. бакшта, башта - абаронная вежа], балвахвалства [ст.-бел. балвохвалство, балвофалство, балвохвальство, болвофалство, болвохвалство — язычаства, ерась], бенкарт [ст.-бел. бенкарть, букарть, бэнкарть — пазашлюбнае дзіця], бліжыка [ст.-руск. ближика, ближикь - родзіч], борць [ст.-бел. борть - 1. Борць. 2. Частка лесу з бортнымі дрэвамі. 3. Бортнік], бярэма [ст.-бел. береме, беремя - 1. Груз, ноша, цяжар. 2. Павіннасць. 3. Плод у жываце цяжарнай жанчыны], гаспода [ст.-бел. господа - 1. Дом, гаспадарка. 2. Заезны двор, карчма. 3. Пакой, памяшканне], госць [ст.-бел. гость 1. Госць, наведвальнік. 2. Купец, які гандляваў у розных гарадах і краінах; іншаземны купец, чужаземец. 3. Чалавек, які знайшоў прытулак у іншай краіне, іншым горадзе, у каго-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, акйнфь, алканйе, алканйк, алкатй, альканйк, блй, блйжйка, жйкь, зяўляюцца
27 👁
 ◀  / 658  ▶