Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Кабрыялет 1. Кузаў легкавога аўтамабіля з мяккім адкідным верхам. 2. Уст. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем. Міля - 1. Мера даўжыні ў навігацыі, роўная 1852 м. 2. Мера даўжыні (сухапутная міля) ў англамоўных краінах, роўная 1609,344 м. 3. Нямецкая (геаграфічная) мера даўжыні 4 градусаў дугі зямнога экватара, роўная 7420,4 м. 4. Уст. Руская мера даўжыні, якая раўнялася 7468 м. 5. Уст. Тысяча падвойных крокаў узороенага воіна (легіянера) у Старажытным Рыме (лічылася роўнай 1481 м, пазней - 1483,5 м). Хітрэц - 1. Хітры чалавек. 2. Уст. Архітэктар. Таварыш - 1. Сябра. 2. Уст. Член гандлёвай або прамысловай кампаніі, кампаньён у гандлі. Адносна гістарычнай лексікі ў слоўніку прадстаўлены ўласна лексічныя і лексіка-семантычныя гістарызмы (па азначэнні 1. Лепешава, гл. яго кн.: Спрэчныя пытанні беларускага мовазнаўства. Гродна, 2002). Да ліку ўласна лексічных гістарызмаў належаць найменні, семантычны аб'ём якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман 'камандуючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў XV ст.', 'камандуючы войскамі ў старой Полыпчы і Вялікім княстве Літоўскім', 'камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове XVI - першай палове XVII ст.', 'камандуючы войскамі ў Малдове ў XVII ст.'; дзесяцкі - 'камандзір дзесяці воінаў', 'у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі'. Лексіка-семантычныя гістарызмы ў адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў у сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу, слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем аб'яднанне купцоў або рамеснікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў' або 'адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі', з'яўляецца лексіка-семантычным (ці семантычным) гістарызмам, а са значэннем 'саюз, абяднанне' (напрыклад, гільдыя літаратараў) - актуальным словам. Тое ж датычыць семантычных гістарызмаў: локаць 'даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0,5 м', двор 'прадмесце, маёнтак', скарб 'дзяржаўная маё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, зяўляецца, зяўляюцца, узброенага
43 👁
 ◀  / 658  ▶