Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Уласна лексічныя архаізмы - словы з устарэлым планам выражэння (формай), якія знаходзяцца ў сінанімічных адносінах са сваімі актыўнымі эквівалентамі: аскіцырый - манастыр, віўфлеотыка - бібліятэка, зегзіца - зязюля, іморычак - чаіінік, каўка - галка (птушка), квецень - красавік, красны - прыгожы, кругавід - гарызонт, лал — рубін, лемантар - буквар, лета - год, мапа - карта, марац - сакавік, каліта - кашалёк, маціца — перламутр, мытня - таможня, мяцельшчык — дворнік, нагавіцы - штаны, надлобнік - забрала, нарты - лыжы, патрава — ежа, паходня — факел, пекната — прыгажосць, персі грудзі, просінец — люты, прошласць -мінулае, прышласць — будучыня, сіг - крок, сужэнства - шлюб. 2. Лексіка-фанетычныя архаізмы - фанетычныя архаізмы, што адрозніваюцца ад сваіх актыўных варыянтаў адным ці дзвюма гукамі: вагонь - агонь, ваднастайны — аднастайны, вазёрны — азёрны, газэта газета, гіранічна - іранічна, гішпанец - іспанец, длань - далонь, каломна — калёна — калона, клюб — клуб, крайс — край, лёгіка - логіка, лёзунг, —лозунг, мінэрал -мінерал, мэталічны — металічны, назова — назва, плян - план, салён — салон, сыгнал — сігнал. 3. Лексіка-марфалагічныя архаізмы - марфалагічныя мадыфікацыі слова з аналагічнай семантыкай, але не тоеснымі катэгарыяльнымі значэннямі роду, склону і да т. п. і іх выражэннямі: тэмат (м.) - тэма (ж.), рэстарацыя (ж.) -рэстаран (м.), кляса (ж.) - кляс (м.), патока (ж.) - паток (м.), прытока (ж.) - прыток (м.), прыйма (н.) - прыём (м.). Сюды ж аднясём і словы з флексійным нарашчэннем, якое не прывяло да родавых адрозненняў: нэгра (м.) - негр (м.), паэта (м.) - паэт (м.), бандыта (м.) - бандыт (м.). 4. Лексіка-словаўтваральныя архаізмы, якія ў залежнасці ад характару вытворнай асновы падзяляюцца на прыставачныя (вырослы дарослы, нагарода -узнагарода, пашум - шум, ратай — араты, скрайні - крайні), суфіксальныя (пастыр - пастух, сарачня - сорак, спірытус — спірт, таваровы - таварны, фантазаваць - фантазіраваць, шкаляр - школьнік) і прыставачна-суфіксальныя (апачывальня — спальня, паранак - раніца). 5. Семантычныя архаізмы - мнагазначныя словы з устарэлым значэннем, якія па прыкмеце ўстарэласці супрацьпастаўляюцца іншым значэнням, змешчаным у семантычнай структуры лексіка-семантычных варыянтаў (ЛСВ). Пры гэтым менавіта актыўныя значэнні ЛСВ захоўваюць форму слова ў сучаснай мове. Некалькі прыкладаў: Азіят - 1. Жыхар Азіі. 2. Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

імбрычак
52 👁
 ◀  / 658  ▶