ў 1920 г.'. Зразумела, што ў рамане В. Іпатавай «Вяшчун Гедзіміна» слова войт са значэннем 'асоба, якая ўзначальвае мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім', ужыта ў стылістычных мэтах. Такія словы, як шляхціц, прыстаў дзесяцкі, асэсар, места, павет, якія маюць месца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, у прыватнасці, у «Пінскай шляхце», трэба расцэньваць як гістарызмы ці архаізмы часу, такая іх кваліфікацыя абумоўлена гістарычнай зменлівасцю мовы. Сярод архаізмаў часу ў асобную групу належыць вылучыць уласна фанетычныя архаізмы - словы, пераважна іншамоўнага паходжання, якія розняцца ад сваіх сучасных адпаведнікаў асаблівасцямі вымаўлення, адлюстраванымі на пісьме. Узнікненне такіх слоў звязана найперш з дарэформенным беларускім правапісам, існаваўшым да 1933 г. Беларускі правапіс адзначанага перыяду быў ненармалізаваны, таму мог з большай дакладнасцю адлюстроўваць мадыфікацыі гукавога складу іншамоўнага слова. У выніку, запазычанні таго перыяду ўжываліся ў форме больш блізкай да этымонаў, чым гэта назіраецца ў цяперашні час. Па агульным правіле, існаваўшым да 1933 г., палаталізаваўся еўрапейскі [1] (клюб — клуб, лёгіка-логіка, Лёндан—Лондан, плян - план, салён - салон), у запазычаных словах перад галоснымі пярэдняга раду [e], [і] захоўвалася цвёрдасць зычных, як і ў польскай мове фымн - гімн, гэнерал - генерал, клясык — класік, мінэрал - мінерал, мэталічны — металічны), іншамоўныя словы грэчаскага паходжання адлюстроўвалі перадачу гукаў [т], [6] на месцы адпаведных сучасных [ф], [в] (міт — міф, міталёгія - міфалогія, бізантыйскі — візантыйскі). Словы, напісаныя так званым класічным правапісам, характэрным для твораў старой рэдакцыі, складаюць даволі значную (калі не большую) частку лексікі. Для стварэння карціны моўнай архаікі мы палічылі дастатковым уключыць у слоўнік толькі некаторыя з тагачасных асіміляваных запазычанняў. Пакінуць па-за ўвагай адзначаны тып архаічнай лексікі было б, на нашу думку, няправільным, паколькі гэта прывяло б да звужэння існуючага паняцця тыпалогіі архаізмаў. У сучасным беларускім мовазнаўстве этымалагічна-фанетычна мадыфікаваныя формы слова прынята лічыць лексіка-фанетычнымі архаізмамі. Дастаткова спаслацца на такое аўтарытэтнае выданне, як «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (Мінск, 1994), дзе ў якасці лексіка-фанетычных архаізмаў прыводзяцца словы кроніка — хроніка, філёзофія — філасофія, часопісь — часопіс, Эўропа — Еўропа. 3 пазіцый моўнай узроўневай сістэмы ў слоўніку прадстаўлены ўсе тыпы архаічнай лексікі (за выключэннем графічных і арфаграфічных архаізмаў
42 👁