Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ПРАДМОВА Прапанаваны слоўнік з'яўляецца першай спробай у беларускай лексікаграфіі сістэматызацыі і апісання лексікі пасіўнага складу - архаізмаў і гістарызмаў, вядомых па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Матэрыялам для яго складання паслужылі разнастайныя ў храналагічных адносінах мастацкія і публіцыстычныя творы: - творы першапраходцаў беларускай літаратуры этапу яе зараджэння (Ян Чачот, К. Вераніцын, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і інш.); - творы класікаў беларускай літаратуры этапу яе станаўлення і росквіту (Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, 3. Бядуля і інш.); - творы гістарычнага жанру беларускай літаратуры канца 80-х гадоў XX - пачатку XXI ст. (В. Іпатава, У. Арлоў, Л. Дайнека, I. Шамякін, Г. Далідовіч, В. Чаропка і інш.). Да таго ж выкарыстаны асобныя празаічныя творы з характэрнымі адметнасцямі мовы перадваеннага і паваеннага перыядаў, створаныя беларускімі пісьменнікамі-эмігрантамі. Асаблівая ўвага звернута на моўную спецыфіку твораў выдатнага лексікографа, пісьменніка, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча В. Ластоўскага. Акрамя мастацкіх (арыгінальных, перакладных) і публіцыстычных твораў пад увагу прымаліся выбарачныя творы эпісталярнага жанру: пісьмы В. СавічаЗаблоцкага да Міхайлы Драгаманава, пісьмы Я. Коласа да Я. Ф. Карскага, пісьмы Я. Купалы да Эпімах-Шыпілы і некаторыя іншыя. Зыходзячы з храналагічнай неаднастайнасці выкарыстаных моўных крыніц, адзначым, што ў слоўнік уключаны два тыпы ўстарэлай лексікі: архаізмы і гістарызмы часу - словы, якія пад час напісання твора належалі да актыўнай, жывой лексікі і толькі пазней набылі ўстарэлы характар, і архаізмы і гістарызмы стылістычнага ўжывання, г. зн. свядома, з пэўнай стылістычнай мэтай выкарыстаныя аўтарам словы, якія ўстарэлі як для яго, так і для чытача. Скажам, слова войт у паэме К. Вераніцына «Тарас на Парнасе» (.../ войт ніразу не зорахаў) — гістарызм часу са значэннем 'стараста ў часы прыгону', а ў аповесці Я. Коласа «Дрыгва» - гістарызм стылістычнага ўжывання і абазначае 'кіраўніка воласці, прызначанага польскімі акупацыйнымі ўладамі I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрахаў, зяўляецца
56 👁
 ◀  / 658  ▶