аднеслі назад, а ў Еўкі сэрца кроўю аблілося — гэта ж колькі людзей некалі лягло пад тым бярдышом?! (там жа). Калі варта падляцела да нас, вырачыўшы вочы, ціснучы бердышы, яна [Еўна] амаль спакойна, хаця і цяжка дыхаючы, прамовіла: — Нічога страшнага. Лядашчык паказаўсяў акне, вось я і крыкнула (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 345). Бярозазол і беразазол [ст.-руск. березозоль, бр'кзозоль, бр'кзьнь] м. Красавік. Аднак у месяц бярозазол, калі распускаюцца вербы залатымі бубкамі, адразу пасля поўначы, калі прыйшоў у грузнае ўжо цела баярына макавым малаком сон, выгнаў яго адтуль прыслужнік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 48). На радзіме ішоў месяц беразазол, калі пачынае рухацца сок у бярозах, але сіняваты, падталы ўжо снег асабліва моцна яшчэ трымаецца ў лесе, пад густымі цёмнымі ялінамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 591). Бярозазолле н. Тое, што бярозазол. Караван той павінен адплыць у месяцы бярозазолле, калі пачнецца на Дняпры крыгалом і ў Віцічаве збяруцца з усіх гарадоў, што гандлююць з Візантыяй, лодкі і ладдзі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 142). Бяроста ж. Ліст, пасланне. Бяросту вязем да князя Вячкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 82). Бярэмя і берама [ст.-бел. береме, беремя - 1. Груз, ноша, цяжар. 2. Павіннасць. 3. Плод у жываце цяжарнай жанчыны] н. Цяжар, каменнае ядро, грузіла. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле!.. зачыніў Дунаю вароты, шыбаючы бэрэмі цераз воблакі, да Дуная суды судзячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 243). Ты [Яраслаў Асмамысл] сваімі палкамі жалезнымі ўвышы Падпёр горы угорскія, шлях заступіўшы Каралю, й, зачыніўшы вароты Дунаю, Цераз воблак шыбаючы берамы з краю (там жа, 267). «Бяссены», прым.: о «Бяссеныя» кірмашы — кірмашы канца красавіка - пачатку мая; на іх хадзілі тыя, у каго конь здох узімку, або тыя, у каго не было насення. Спакойна распараджаўся [Алесь] у дзедавых збожжавых магазінах, рыхтаваў коней на буславіцкі «бяссены» кірмаш (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 57). в Ваверыца і веверыца [ст.-руск. в'кверица, веверица — 1. Вавёрка. 2. Шкурка вавёркі як грашовая адзінка] ж. Грашовая адзінка. Вялікі князь Міндоўг рыхтаваў войска, шмат грошай даставалі кавалі і зоройнікі, чаканшчыкі і сядзельнікі, але ў княжацкую скароніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бркзозоль, бркзьнь, в'кверйца, веверйца, вкверица, зброй, скарбніцу
20 👁