Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
стругі, шнекі, бусы іўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі, і каля такіх валокаў падсцерагаюць рабаўнікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 189). Бусы, прым. Шэры. У глухую поўнач, калі барабаніў па дахах і дрэвах дождж, калі бусыя хмары ціснуліся да самай зямлі, нейкі слабы шум пачуўся за дзвярыма Даліборавай апачывальні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 293). Бутрым м. Упарты чалавек. А дзеўломіш бутрыма гэткага: логвы ўзяў, усміхнуўся задаволена — і прэч з хаты, зноў да войска свайго! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 4). Быліна ж. Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Гэткае ты не знойдзеш Век часіны Hi ў тых казках-баладах, Hi ў былінах (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы - 36. тв., IV, 330). Бэбахі мн. Дробныя рэчы, клункі. - А што ў вас тут? - Саламон кіўнуў рукою на скрыню. — Бэбахі... — А калі пазаву міліцыянера і паглядзім?.. (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 284). На возе розная надоба: Мяшочкі, посцілкі, вузлы, А ў гэтых бэбахах - малы (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 196). Бэрла [ст.-бел. берло — скіпетр; чэш. berla ням.ўёга/а] н. Скіпетр. Н перан. Пра кветку. Паказвала [цётка] кветнікз.. «пантофлікамі маці божай», з мацыёлай і залатым царскім бэрлам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 263). Бязрадны, прым. Бездапаможны. Цяпер Сымонка быў зусім бязрадны; човен закружыўся на мейсцы, робячы крэн то на правы, то на левы борт (М. Цэлеш. Дзе шукаць - ХБ, 107). Бяліленка ж. Сасуд для бяліл. Ён [палацін] нават загадаў сцяць горлам аднаго са слуг, праўда, абвінаваціў яго ў тым, што нібыта ўкраў той у Яксы сярэбраную бяліленку — сасуд для бяліл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 278). Бярданка ж. Адназарадная стрэльба, якая была на ўзораенні рускай арміі ў 1870-1891 гг. He прайшло і чвэрці гадзіны, як з лесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабіна.мі, з вінтоўкамі, з абрэзамі, з бярданкамі, з аўстрыйскімі і нямецкімі стрэльбамі (Я. Колас. Дрыгва - Др., 156). Бярдыш і бердыш [ст.-бел. бардышь, бардишь, бердышь] м. (ваен.). Старадаўняя зороя ў выглядзе шырокай сякеры з закругленым ў форме паўмесяца лязом, насаджаным на доўгае дрэўка. Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зорою — панцыр, поручы, бляхі, барвіцы ляжалі там, a naeepx — бярдыш з прыгожайрукаяццю (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 111). Зачынілі скрыню
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бардйшь, зброю, зброя, ўзбраенні, ўёгаіа
4 👁
 ◀  / 658  ▶