Бурмістр [польск. biirmistrz] м. Начальнік гарадскога кіравання ў краінах Еўропы ў XVIII-XIX стст. (у Расіі да 60-х гадоў XIX ст.); бургамістр. А брат цяпер бурмістр места Віленскага (В. Іпатава. Hopnan княгіня - MX, 256). Справа гэтая перад бурмістрамі абвешчана (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 186). He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 205). - Ну вось, гэтую брыду зараз пацярэбяць, - трохі нібыта ніякавата сказаў бурмістр (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 59). I тут адкрыліся зубы такой сляпучай белі, што бурмістр Юстын усміхнуўся ў адказ (там жа, 76). Бурнос і бурнус м. Даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з даматканага сукна. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскайработы бурнос з башлыком (П. Пестрак — ТСБМ, I, 423). Пасля падмацунку паранены заняў сваё месца на бурносе (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 231). // вобразн. Марудна соўваліся дні стомленымі еандроўнікамі, апранутымі ў светла-шэрыя світкі. Ледзь краталіся з месца ночы - у цёмных бурнусах (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., V, 23). Бурса [ст.-бел. бурса — 1. Духоўнае вучылішча. 2. Перан. Кампанія, арцель; с.-лац. bursa} ж. Назва духоўных вучылішчаў з інтэрнатамі ў XVIII ст. - першай палове XIX ст. Сын магілёўскага паштальёна, ён рана страціў бацьку, пазнаў сіроцкі дом, нягоды бурсы (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 276). Бурсак м. Навучэнец бурсы. А Бурсакі-шкаляры'. Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 45). Бурсацкі, прым. Які мае адносіны да бурсака. Асавелыя вочкі; падстрыжаны па-бурсацку, у доўгай да пят, бурсацкай світцы пад хітонам, і, дзіўна, з мордаю мамчынага сынка, нягледзячы на ўзрост (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 96). Лотр разглядаў бурсацкую морду наступнага (там жа, 116). Бурштаваць [ст.-бел. бурштоеати, бурсовати], незак. Старажытны, яшчэ з XVI ст., беларускі шкалярскі выраз: бавіць час, амаль не звяртаючы ўвагу на вучобу, але заўсёды быць разам з сябрамі, не даваць адзін аднаго ў крыўду. «Нічога, тут хлопцы добрыя. Бурштаваць будзем... Зваць мяне Эдмунд, як, ты скажы, нейкага там рыцара Этэльрэда» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 132). Буса [ст.-руск. буса\ ст.-бел. буса - род судна; с.-н.-н. büse} ж. Вялікая даўолёная лодка з вострым носам і акруглым дном, з наробкамі, набоямі, насадкамі, г. зн. з набіўнымі дошкамі па бартах. Славянскія
Дадатковыя словы
бурсоватй, бурштоеатй, даўблёная
8 👁