Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
права, у тым ліку ў гарадах Вялікага княства Літоўскага. Памочнік бургамістра адразу збавіў тон (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр., 254). - Мне прыйдзецца падаваць скаргу бургамістру, таму што фрау Шонвальд два месяцы не плоціць грошы, — шчабятала маладая румяная таўстуха ў карычневай сукні і клятчастым андараку з белымі фальбонамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 119). Буржуазія ж. 1. Пануючы клас грамадства; яго прадстаўнікі. Буржуазія, вяртайся з Версалю, I na-свойму дзякуй богу... (Я. Купала. Парыжская камуна - 36. тв., V, 325). 2. Саслоўе гараджан у феадальным грамадстве. Буржуй м. (разм.). Пагардлівая назва прадстаўніка буржуазіі. [Ленін:] — To тысячы сацыял-здраднікаў Вужамі падпаўзуць ў лакейскім поспеху буржуям дагадзіць (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 293). Помніць Харкаў і Чугуеў, Як рабочыяўтой час Ад германскага буржуя Баранілі свой Данбас (П. Глебка - ТСБМ, I, 422). Бурка [ст.-бел. бурка\ ж. Шырокая і доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком. [Сцяпан]: Скіну бурку, скіну боты Ды надзену лапці (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 189). Потым.. [Ліза] чула, як увайійоўу хату дзед, скінуў бурку і пачаў тупаць па кухні цяжкімі ботамі (С. Александровіч - ТСБМ, I, 422). Дзядзькава бурка, на якую на ўсе вочы глядзелі хлапчукі наваколля, пахнула тытунём, як і парадны мундзір (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 241). Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя — у палец-паўтара — і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы — «латуха», «сярмяга», «сукман», «жупан») рознага колеру, але часцей заўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 31). Адзін з іх [сялян] быў у доўгай сівай бурцы, другі — у кароткім залатым кажушку (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 283). Нягледзячы на цёплае надвор'е, пан Вальвацкі быўу каўказскай кучомцы і ў бурцы (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 325). Буркі мн. Абутак з фетру або сукна, які насілі з галёшамі ці на скураной падэшве без іх. Казулін у шубе з бабровым каўняром, у бабровай шапцы, абуты ў белыя буркі, стаяў наперадзе ўсіх і глядзеў на Сцюдзянец (I. Дуброўскі - ТСБМ, I, 423). Апранута.. [Маша] была ў стары залатаны кажушок, на нагах — буркі з бахіламі (I. Шамякін-ТСБМ, 1,423). Бурлак м. Рабочы, які ў арцелі цягнуў паўз бераг супраць цячэння судны. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя, счарнелі (А. Вялюгін - ТСБМ, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе
8 👁
 ◀  / 658  ▶