Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Булава ж. 1. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўняй зорояй. Ішла адна пяхота з коп'ямі і рогвіцамі, з мячамі і булавамі (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 229). 3 сваёй бярлогі на дарогу Вылазіў грозны [Машэка] з булавой (Я. Купала. Магіла льва - 36. тв., V, 109). «Салавей» падумаў, што на пана Вашамірскага не шкодзіла-б пайсці з такой булавой (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 121). Істр падаў галоўнаму жрацу булаву. Зробленая з няплоднай ляшчыны ў час прырастання Месяца, яна была раздзеленая на тры часткі, пафарбаваныя ў чырвоны колер. Перамычкі ж на булаве, канец якой упрыгожвала ручка зяшмы, былі жоўтымі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 85). 2. Сімвал гетманскай улады на Украіне ў XVI-XVII стст. А яснавяльможны на кані шыкоўным, Блісне булавою - мора закіпіць... (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 431). I сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўны булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой (А. Астрэйка - ТСБМ, I, 418). Бунцік [ст.-бел. бунть - адзінка колькасці пянькі, скур, прадзіва; бунтикь — звязак, пучок, кіпа, стос] м. Звязак, пучок. А што прасці, так прадзе, - бурчыць калаўротак. Бунцік лёну так звядзе, што не выйдзе мотак (Ф. Багушэвіч — Ск., 122). Бунчук і бунчуг [ст.-бел. бунчук} м. 1. Дрэўка з шарам і конскім хвастом наверсе як знак улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў і турэцкіх пашэй. На вараных атаманы Перад бунчукамі Зіхацяцца... (Я. Купала. Гайдамакі-Зб. тв., V, 408). Дзіды, стрэльбы, бунчукі, страшныя, страсныя, жывыя людзі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 147). А пасляўбачыў бляск сталі, хвастатыя бунчукі, грывастыя цені коней (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 245). Ён [Багардзін] даў знак; ударылі бубны, захісталіся бунчукі, і ў той жа момант усе татарскія шэрагі, выконваючы загад, павярнулі коней, закрыліся ад рыцараў заслонай стрэл (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 384). Дзе падзелася казацтва, Чырвоны жупаны? Дзе падзелась доляволя, Бунчугі, гетманы? (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 400-401). 2. Знак узнагароды. Сцяг чырвоны, дзіда серабрана I бунчук па абычаю добраму У нагароду за славу, за раны Святаславічу, князю харобраму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 254). 0 Бунчук аддаць - адмовіцца ад улады, скласці з сябе паўнамоцтвы, адказнасць. Украйна глуха зашумела: «Ен перайшоў, ён здраднік стаў! Ён Карлу свой бунчук аддаў, пад ногі кінуў» (Я. Колас. Палтава 36. тв. у 12 т., X, 466). Бургамістр м. Выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бунтйкь, зброяй, копямі
6 👁
 ◀  / 658  ▶