А Здаравіла-будачнік'. I, як працверажэнне, ішоў сярэдзінай вуліцы сімвал імперскага парадку, здаравіла-будачнік са сталом на галаве (У. Караткевіч. Зброя - 43, 307). (У будачніка ляжала на стале кніга, у якой павінны былі распісвацца квартальныя пасля начнога абходу, аднак, як вядома, квартальныя абходаў не рабілі, а ўначы спалі, таму будачнікі раніцай самі прыносілі ім кнігі ў акалодак для подпісу. Даведаўшыся пра гэта, паліцмайстар Агароў загадаў будачныя кнігі прыпячатаць да сталоў, але ў выніку будачнікі прыносілі ў акалодак, разам з кнігамі, і сталы). - С. М. Будзёнавец м. Баец Першай Коннай арміі, якой камандаваў С. М. Будзённы ў гады грамадзянскай вайны. Сцёпа і цешыўся з жарэбчыка, і пяшчотна гладзіў па лысінцы, і называў яго самымі ласкавымі словамі. А гэта дзядзьку Мікалаю, старому будзёнаўцу, надта спадабалася (А. Якімовіч - ТСБМ, V, 524). Ішла будзёнаўцаў калона, Спынілася ля нашых хат (А. Бялевіч - ТСБМ, V, 524). Будзёнаўка ж. Чырвонаармейскі суконны шлем. Кідае на брудны ложак сваю будзёнаўку (ніўякога Будзёнага ён ня служыў, наагулу чырвонай арміі ня быў, але ўдае сябе за будзёнаўца) (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 57). Будзік м. Будзільнік. / у параўн. Сьмяшок памацнеў, ператварыўся ў нейкі суцэльны мэханічны клёкат, быццам у таго, хто на печы, саскочыла, як у будзіку, накручаная спружынка (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 187). Будуар [фр. boudoir] м. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) - Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды зусім тым... родным... вечным... Але.. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў... (К. Чорны - ТСБМ, I, 415). II Абсталяванне, мэбля такога пакоя. Букі 1. Назва літары «б» у царкоўнаславянскай азбуцы. [Студэнты] (сьмяючыся): Мала тут лаціны, - болейусё букі... (В. Ластоўскі. Адзінокі-Тв., 107-108). 2. Кнігі. He маю часу і.. грошай, каб купіць гэта [кнігі] ў людзей, асабліва калі ўсе загранічныя рускія букі прадаюцца дужа не сходна (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 544). Буклі [фр. boucles] мн. Завітыя кольцамі пасмы валасоў, локаны. На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 84). Була [ст.-бел. була, буллсг, лац. build] ж. Так называлася грамата рымскага папы. Глядзіце, людзі! Вось дзе була, Што я чытаў! — і паказаў Народу (Я. Колас. Ерэтык - 36. тв. у 14 т., X
4 👁