Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
слёзы аксамітавым брунатным рукавом (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 465). Брыганціна ж. Невялікі брыг, ваенны або карсарскі. Тое, штоздалося Арцёму Іванавічу імем, азначала назву нежывой істоты, «брыганціна» - карабель (I. Мележ - ТСБМ, I, 409). Брычка (тарантас) ж. Выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды (на Беларусі быў пашыраны ў сярэдзіне XIX ст., ім карысталіся пераважна шляхта і заможныя сяляне; з шырокага ўжытку выйшаў у 30-40-я гады XX ст.). Пры гэтых словах «Салавей» адвязаў пана ад дрэва, сеў на каня, другога ўзяў за павады і паехаў хутка лясной дарогай, дзе ўжо чакаў на брычцы яго «фурман» - адзін з цімакоў (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 130). Брычка каціла Васкрэсенскай плошчай (У. Караткевіч. Зброя - 43, 357). Брэцьяніца [ст.-руск. бретьхышца - амбар, камора] ж. Драўляная чара. На плошчы ўвечары народу было як маку, хаця цяжарныя дажджом аблокі ледзь не дакраналіся да смалякоў, якія скрозь матляліся вогненнымі венікамі, прыбітыя да слупоў, пад якімі нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 63). Гедзімін расплюшчыў вочы, працягнуў тонкую, як у дзіцяці, руку да брэцьяніцы, але ўтрымаць яе немог (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 466). // Напой з гэтага посуду. Альгерд схітрыў - зрабіў выгляд, што выпіў брэцьяніцу да донца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 530). А Чары-брэцьяніцы: Лотыш і Нячай перакулілі драўляныя чарыбрэцьяніцы амаль адначасна і дружна захрабусцелірэдзькай (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 489). Буда [ст.-бел. буда; польск. buda, ад с.-в.-н. büde, buode] ж. Прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу (былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім). [Алесь:] -Пакуль яны [фермеры] самі здолеюць завесці цукраварні, буды, гуты, плавільні, палатняныя заводы і іншае — мы паспеем на прыдбанні іхніх прадуктаў зрабіцца заводчыкамі, якім сялянская канкурэнцыя нястрашная (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 154). Будачнік м. Паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы. Бог быў падобны на будачніка, а будачнікі — на разбойнікаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1,282). На сярэдзіне плошчы, ля голых Мініна з Пажарскім — сарамацішча! — будачнік архангела арыштаваў ды пацягнуўу акалодак. Выявілася — ніякі ён не «нябесны жыхар», а манах беглы, вашывы (У Караткевіч. Зброя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶