Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Бровар [ст.-бел. броварь, npoeapv, польск. browar, ад с.-н.-н. bruwer] м. Піваварны або вінакурны завод у мінулым. Ды наагул бровары у Беларусі былі панскія, корчмы па трактах жыды арэндавалі ад паноў (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 9). Панскі бровар вось ён На гары крутой! Комін лезе ў неба, Высіцца да хмар Had вільготнай глебай Лісцяны пажар (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна 36. тв. у 4 т., II, 422). Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі бочкамі з недалёкага панскага бровара (3. Бядуля - ТСБМ, I, 406). У маёнтку быў бровар, патрэбна было шмат бочак (3. Бядуля. Анчар - Выбр. тв., 241). — Пакуль бровар не прыдбае сталых, заўсёдных пастаўшчыкоў сыравіны? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 33). [Алесь:] - Затое на гэтай плошчы размяшчаюцца ўсе сховішчы сыравіны для бровара (там жа). Ля Азярышча заклалі на стапелях восем барлін: на кіеўскім кантрактовым кірмашы заўсёды вялікім попытам карысталася паўночная бульба для бровараў (там жа, 210). Але жыццё ад гэтага поступу прамысловасці не стала лягчэйшае. Hi ў вёсцы, якая была разорана, ні на фабрыках, дзе панавала нечалавечая праца па 13-14 гадзін, а на броварах-да 18-ці (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 151-152). 0 Як вол на бровары - добра, у дастатку (жыць). «Сам жа я жыву, як вол на бровары: ёсць што есці і ёсць што піць» [Янка ў пісьме да Лабановіча] (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 666). Бродзіе (разм). н. Благароддзе (тытулаванне). [Соцкі]: Слухаю, ваша бродзіе! (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 263). Броднікі мн. Вольнае насельніцтва ўзбярэжжа Азоўскага мора. Чуўя, праўда, штоў паўднёвых стэпах, далёка за Кіевам, ёсць броднікі і ваяводаюў іх нейкі Пласкіня (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 138). Броннік м. 1. Той, хто вырабляў браню, даспехі. У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавільшчыкі жалеза. I гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 16). 2. Воін у брані. Бронь ж. Засцерагальнае металічнае адзенне воіна накшталт кальчугі. Блаславіў [Будрыс] на дарогу; Яны [сыны] ўзялі бронь, селі, пабеглі (Я. Купала. Тры Будрысы - 36. тв., I, 378). Прыслухаўся да размовы двух дружыннікаў у дашчатых бронях і адразу неяк наструніўся (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 10). Брунатны [ст.-бел. брунатный, борнатный, бурнатный], прым. Карычневы. Яна [Еўна] горка заплакала, сморгаючы носам, выціраючы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶