Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тэўтонская пятля, адрывала князёў ад любага імі язычніцтва: шукаючы ў немцаў дапамогі, хрысціўся Вікінт, жамойцкі князь, следам за ім Таўцівіл, Міндоўгавы братаніч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53). // Брат. Братанічы, - звярнуўся даўсіх Раман, - дзякуй вам за адвагу, дружынамая начная (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі -МКВ, 347). Братачада [ст.-руск. братучадо, братучадь, браточадо - сын брата; параўн. ст.-бел. братучада, братачада - дачка брата] м. Пляменнік, братаў сын. - Сядай і ты, братачада Войшалк (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 110). Братчына ж. Тое, што браціна. А з правай рукі Уладзіміра сядзіць Дабрыня; вось ён добра адпіў з братчыны, прасушыў рукавом вусы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 43). // Пір вояў і дружыннікаў. Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад брапічынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране і людзі меншыя (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 140). Браценік [ст.-бел. братеникь, братенникь - брат] м. Пляменнік. 1 бачу: пад'язджае пад школу хурманка, але коні ня нашы, і на вазу ня бацька і ня брат, які мусіў прыехаць па мяне, а браценік Андрэй і каля яго двое! (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 177). Браціна [ст.-бел. братина] ж. Пасудзіна ў форме гаршка, у якой падавалі напіткі; вялікі кубак, які абыходзіў ўкругавую. Так, яны ляжалі тут - сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны - кожная вагой каля 186 грамаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 293). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь-у вачахрабіць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 253). Брацтва (рэл.). н. 1. Арганізацыя, пры якой існавалі школы, у асноўным багаслоўнага напрамку (з'яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця на Беларусі, Украіне, у Літве, Чэхіі ў XV-XVIII стст.). Зато звычаю Казацкага набярэшся, Пажывеш на свеце - не на такім, як у Брацтве (Я. Колас. Сляпы (нявольнік) - 36. тв. у 14 т., X, 543). 2. Дабрачынная абшчына, арганізацыя ў крыжакоў. 3 Мальборскай вежы званы загудзелі, Бубны, гарматы ў тахт загрымелі: У крыжацкім брацтве дзень важны сягоння (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» — 36. тв„ V, 230). Брашно [ст.-руск. брашно - мучная страва; ежа наогул; ст.-бел. брашно - 1. Ежа. 2. Духоўная ежа. 3. Прыём ежы] н. Дабро, багацце. Наўсю зіму рабіў запасы князь Рагвалод Свіслацкі, трэба было накупляць усялякага брашна аж да самай вясны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 85). «Усё аддам за Рамана, — расчулена і ўзнёсла думаў баярыч. Брашно сваё, і жыццё сваё» (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

братенйкь, братеннйкь, братйна, зяўляліся, падязджае
5 👁
 ◀  / 658  ▶