які па волі Войшалка і з ягонай згоды атрымаў княжанне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 79-80). Зверху праскрыпеў насмешлівы голас брамніка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 425). Маці Анастасся зразумела, што брамнікі гатовыя біцца, і спусцілася da ix (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 113). Брамнае н. Плата за праезд праз гарадскую браму на кірмаш. Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ці як там, за штосьці казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, — Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, з яйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні - Выбр. тв., 101). Брандмайстар [ням. Brandmeister] м. Начальнік пажарнай каманды. He дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае (К. Крапіва - ТСБМ, I, 400). Браня ж. У старажытнасці - засцерагальнае металічнае адзенне воіна: панцыр, латы, кальчуга. Прыслухаўся да размовы двух дружыннікаўу бронях (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 10). Без лат, улатах і брані чые, чые тут ногі не хадзілі! (А. Астрэйка - ТСБМ, 1,400). Браняпоезд м. Бронецягнік. [Усоў:] - I я тады ішоў, як металіст, Краснова біць... Імчыцца нашуночы браняпоезд, Такі іржавы скрып... (Я. Купала. Ленін — 36. тв., V, 29.). Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд (I. Шамякін - ТСБМ, I, 401). Брат [ст.-бел. брать] м. 1. Член царкоўнага брацтва; манах. 3 кожнага рыцара бралі слова рыцарскага гонару прыбыць на дзень святога Марціна ў Кракаўскі замак; пасля гэтага кароль вызваліў усіх, пакінуўшы ў ланцугах толькі ордэнскіх братоў і князёў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 400). Але цяпер, святы і паважаны Айцец, мы дбайна молімся, каб Вы звярнулі ўвагу на нашае гаротнае становішча, паколькі мы гатовыя, як і іншыя хрысціянскія каралі, за Вамі ва ўсім ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ні ў чым не прыцяснялі нагаданыя каты, а менавіта магістры і браты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). 2. Так называлі адзін аднаго князі ў незалежнасці ад родасных адносін. — Ніякіх слоў чалавека і брата не хапае, каб хоць крыху суцешыць (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 7). Братава ж. Тое, што братавая. Братава сварыцца і кашулі нямыіць (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 113). Братавая [ст.-бел. братовая] ж. Жонка брата. А цэнтрам яго [кардынала] ўвагі была яна, братавая (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 79). Братаніч м. Сын брата, пляменнік. Каротка з братанічам суддзі павітаня: Даў яму важна руку да пацалаваня (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 434). А вакол іх усіх мацней, неадольней сціскалася
28 👁