Бравэрка ж. Мужчынскі аднабортны пінжак з даматканага сукна або верхняя кароткая мужчынская вопратка, абцягнутая даматканым сукном. [Даміцэля]: (прыглядаючыся да бравэркф Адкуль ён гэту бравэрку сцягнуў? (Я. Купала. Прымакі — 36. тв. VI, 244). Пракоп прыглядаецца, пазнае.. Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч (Я. Колас - ТСБМ, I, 397). Калі часамі Уладзіку нядужылася, дзед накрываў яго нанач сваёю бравэркаю (Я. Колас. На ростанях - На ростанях, 626). Глядзіць, аж Богут у бравэрцы Выходзіць з дому ў свой абход (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 103). Паўзверх гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі, а падпяразана была гімнасцёрка выцертаю афіцэрскую папругаю (Я. Колас. Балаховец - ТС, 24). Адхіліўшы бравэрку, дастаў з-пад пояса наган і пільна паўзіраўся, як бы разважаючы, што з ім рабіць (Я. Колас. Балаховец - 36. тв. у 12 т., V, 338). Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, надзеў порткі, апрануў бравэрку і ціханька выйшаў (К. Крапіва. Людзі-суседзі - 36. тв., IV, 26-27). Бравэрачнік м. Той, хто апрануты ў бравэрку; мужык. Але ж гэта былі мужыкі. Неабучаныя валоданню зорояй, няспрытныя на сваіх сялянскіх конях, нязграбныя бравэрачнікі, чорная костка. Нават, ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў зораяносца аркебуза ці пулгак (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Брайцар [ст.-бел. брайцарь', польск. brajcary ням. Bräter} м. Кальцо для прымацавання шпор да ботаў..пільнае вока княгіні Еўны заўважала ўсё - і залатую ніту, абарваную ля вуха магеркі, і адтаптаную сярэбраную аблямоўку на плашчы, і нячышчаны брайцар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). Брамін (брахман, браман) [польск. bramin санскр. brahmana} м. Член вышэйшай жрэчаскай касты ў Індыі. Ён аснавапаложнік, ён той, аб якім пяе брамін у сваіх гімнах (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 91). Брамка [ст.-бел. брамка, бранка] ж. Даўнейшы жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам...і пакацілася па падлозе брамка - жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны жэмчугам (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 298). Брамнік м. Вартаўнік, дзяжурны пры браме, пры ўваходзе куды-н. Брамнік з грукатам адчыніў перад возам браму (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 34). Вось і зараз, калі сустрэў ганца-новагародца брамнік, і, пакуль той ставіў каня ў стайню, абгледзеў ягоную сумку, пабачыў ён толькі пергамент, у якім паведамлялася, што спакойна ў горадзе і шануюць новагародцы Данілавага сына, За
Дадатковыя словы
збраяносца, зброяй
8 👁