Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
бортнікі прывязуць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 46). Бортнікі асаджаны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 159). Прыйшлі бабы - жонкі забітых бортнікаў - сваіх мужоў забіраць (там жа, 163). Бортны, прым. Які мае адносіны да борці. [Госці:] - У нас свае знакі ёсць, што коней кляймуем, бортныя дрэвы зарубліваем (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 416). Пра жаўну ўспомніў ён [Вячка] у палоне, пра лютага ворага працавітых бортных пчол (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 257). Борць ж. 1. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду - борць, устаноўленую на высокім дрэве каля паляны (Э. Самусенка - ТСБМ, 1,396).. - Ты бяры клякотку, Дасадушка, а ты, сыне, ля борцяў бярозкі паўтыкай... (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяўПр., 226). 2. Адзін з язычніцкіх багоў (уласн.). Балела з пахмелля галава: учора добра памаліліся богу Борцю, якому па вёсках і дагэтуль ставяць у ахвяру ля свепетаў бярозавік і разведзены вадою мёд, імя якога пры айцах духоўных вымавіць — злітуйся і ўратуй нас, пан Езус (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 23). Боршч [ст.-бел. боріць] м. Баршчэўнік. А з другіх дзвярэй падзямельных барылы з мядовым напіткам выносілі, пляцёнкі баршчу, галоўкі капусты ды рэдзькі кошыкі (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 270). Бочка [ст.-бел. бочка] ж. Старажытная мера вадкіх і сыпкіх рэчываў. Ад князёўны Радзівіл атрымана 30 бочак мукі, 2 - крупаў (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 115). о Бочка зямлі - плошча зямлі, неабходная для пасеву адной бочкі збожжа (бочка раўнялася 4 чвэрцям, або 8 асмінам, г. зн. на ўчастак зямлі неабходна было выдаткаваць 150 кг зерня). Купецкі сын, не меў Курыла ні бочкі зямлі, ды ў марах сваіх сягаў у той дзень, калі за геройства і мужнасць вялікі князь зробіць яго шляхетным чалавекам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 264). Брабант [ад назвы гістарычнай вобласці Брабант] м. Брабансон (парода коней). „цела немца няўмольна паварочвалася ўслед жаўтаватаму дрэўку самой дзіды, як бы накручваючыся на яе, і ўрэшце ўпала ўніз, пад капыты цяжказадаму гнядому брабанту вялікага маршала (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 528). Браварок м. Памянш. да бровар. А згоролены дзядзька Гіляры Снуе як у кроснах чаўнок: Адкрыў ён тайком у гушчары — Аж страшна сказаць - браварок (Я. Колас. Адплата - 36. тв. у 12 т., VIII
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

згорблены
5 👁
 ◀  / 658  ▶