Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Божба ж. (разм.). Замова; бажэнне. He пляці гэткіх божбаў. Жывуць буслы пустынна, Калі ж слухаць варожбаў, - Шчаснай ваша краіна (Я. Купала. На Палессі - 36. тв., I, 386). Болачка ж. Памянш.-ласк. да болка. Часам троху схаваіцца [месяц] за правідную болачку, што тонкімі фарботамі расьцягніцца па ім, як вышываны усякаю гурынаю паркалёвы набожнік над абразом у сьвятым хатнім куце (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 101). Болка ж., мн. болкі. Хмара. Болкі шпарка бягуць высачэй і ніжэй, сьпіць гай, і бярозы, і сасна (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 99). Часам сівые, мутные, дымные болкі разьбегаліся у бакі, згруджываліся па краёх у аграмадные, чорные, з белаватымі прасьветамі аблокі (там жа, 97). // перан. Думы мае, думкі, кусашчые пчолкі, крылатые птушкі, лятучые болкі? Гдзе згубілі жало, гдзе страцілі крылкі, гдзе дажджом зляцелі? (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 106). Бонда [ст.-бел. бонда - маёмасць, грошы, збожжа] ж. Грошы. Добра, кажа гаспадар, - мы пробу зробім, калі ты [Трахім] лепш за яго [Якіма] справішся, то табе будзе яго бонда, а яму твая (В. Ластоўскі. Лепей вол ярэмны, як жарабец стаенны - Тв., 49). Бонна [ад фр. bonne - нянька] ж. Выхавальніца малых дзяцей (звычайна іншаземка) у дваранскіх і заможных сем'ях дарэвалюцыйнай Расіі. 1 вырашыла [Алаіза], хоць з голаду будзе паміраць, а ў бонны, у гувернанткі не пойдзе (Л. Арабей - ТСБМ, I, 395). [Алімпія С.]: 1 транспарант наш гатовы, Яго ж наша бонна зрабіць захацела! А покуль зрабіла, не раз папацела! (В. Дунін-Марцінкевіч. Неспадзяванка для майстрыні - Тв., 75). Борзе [ст.-руск. бьрзо, борзо, брьзо; ст.-бел. борздо, бордзо, борзо\ прысл. Хутка. - Ты чакаў, што ён гэтак борзе пераменіцца? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 218). Борка ж. (разм.). Бітва. Ці харобраму князю Мсціславу, Што ў борцы зарэзаў, як згледзеў, Перад войскам касожскім Радзедзю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 249). Бортнік [ст.-бел. бортшскь, бортьникь] м. Асоба, якая займалася прымітыўным лясным пчалярствам, здабычай мёду дзікіх пчол. Сюды бралі неўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і свавольствамі, сакольнічых, бабраловаў, бортнікаў, траўнікаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 117). Елі таксама і візіну, частаваліся мёдам — бортнікі прывозілі кадзь за каддзю, і соладка, духмяна пахла на каменных калідорах у нядзелю ўвечар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). Трос [Кроер] палясоўшчыкаў, шукаў і лупцаваў людзей з лясных буд, смалакураў, бортнікаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 325). Уладай ён [князь] ні з кім не падзеліцца, а мёд што? - новага За Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бортьнйкь, семях
10 👁
 ◀  / 658  ▶