Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 255). Ды яійчэ ў наваколле блакітных нагналі, салдат, жандараў (там жа, II, 78). Блам [ст.-бел. бламь, блань] м. Кавалак футра. У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў - год за годам збіраўся ў палацы пасаг для князёўны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 467). Блёк м. Блок...дагэтуль [у Тураве] захаваліся рэшпгкі так званых цыклёпічных будоўляў у форме вялізарных каменных блёкаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 92). Бліжыка [ст.-руск. ближика, ближикь\ м. Родзіч. I чалавек чужой крыві, і найпершы бліжыка мог заснуць у абдымках сваёй жонкі ці каханкі, а прачнуцца ў вяроўках (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 86). Блізна [ст.-бел. близна — знак, рубец ад раны] ж. Рубец, шнар. [Пан:] - / шрам той, блізна страшная на твары пана Марціна так і засталася з тае начы. Але як тое было — нічога некажа ён (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 119). Бліншчык м. Прадавец бліноў. Бліншчыкі, збіценшчыкі, бабуліжабрачкі, разносчыкі, пірожнікі - так і кішэлі пад нагамі (У Караткевіч. Зброя - 43, 305). Блонне [польск. Ыопіе] н. Луг, поплаў, выган. Казацкае панства па блонніў кірэях чорных, як адзін (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 433). Блудніца ж. Распусніца. Людзі сэрца не пабачаць, Блудніцай аблаюць (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 376). На Захараўскай вуліцы Дзень якуздзене чорны халат, Толькі песня чуваць блудніцы (М. Чарот ТСБМ, I, 388). Блянк м. Бланк. Немцы блянкі ды пячаткі не панішчылі (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 49). Богабаязлівы, прым. Богабаязны. А той ціхі ды цвярозы, Богабаязлівы, Нібы кот той, падкрадзецца (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 326). Богапамазаннік м. Той, хто пры ўзвядзенні на царства, у духоўны сан і іншае, прыняў царкоўны абрад памазанне - крыжападобнае змазванне асвячоным алеем (мірам) ілба. - He ўсе могуць дазволіць сабе тое, што дазваляюць богапамазаннікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 196). Бодня [ст.-бел. бодня] ж. Кадушка з векам, якая выкарыстоўвалася замест сундука...адкрываючы для нечага бодню — сундук для адзення, зачапіў Марцін, і пакацілася па падлозе брамка (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 298). У боднях дадалося шмат веленсаў і вяршкоў, бламаў і боцікаў — год за годам збіраўсяў палацы пасаг для князёўнаў (В. InaTasa. Вяшчун Гедзіміна - АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блйжйка, блйжйкь, блйзна, няведаме
6 👁
 ◀  / 658  ▶