Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
чаўнах пераплыў цераз Дзвіну з Бельчыцаў у Полацк (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 131). Бірычча зб., н. Біркі. Два купцы, чакаючы пакупніка, гулялі ў бірычча, бразгалі біркі — гульнёвыя костачкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 281). Біты [ст.-бел. битое писмо — друкаванае пісьмо], дзеепрым. Друкаваны. - Цяпер, калі наш Скарына бітыя кнігі пачаў выдаваць, яны намнога таннейшыя! — горача сказаў Марцін (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 91). Біч м. Бізун, пуга. Дзе стаяў на полі з бічам прыганяты (Я. Купала. Дзе стаяў двор панскі... - 36. тв., IV, 168). He дагодзіш [князю] - бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы (М. Гарэцкі — ТСБМ, I, 379). // перан. Бедства, прыгнёт. Царжа бічуе, А бедны з гора бічу не чуе (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску - 36. тв., I, 129). Бічаваць незак., перан. Прыгнятаць. Цар жа бічуе, А бедны з гора бічу не чуе (Я. Купала. Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску 36. тв„ I, 129). Благароддзе і благародзіе н. У дарэвалюцыйнай Расіі - тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці (П. Галавач ТСБМ, I, 381). Благаць [польск.] незак. Маліць, прасіць, умольваць. А ён [салавей], знай, спявае, то дробна, то роўна, як бога благае (Я. Купала. На вечную памяць Катлярэўскаму - 36. тв., IV, 458). Пан разбойніка благае Ратаваць ад смерці. Літасцівым абзывае, Абы не умерці (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 427). Благачынны м. Служыцель культу; non. Маліцесь, брація, ў дзень гэты! - Так благачынны пачынаў (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 441). Блазан [ст.-бел. блазень, блазэнь', польск. blazen] м. 1. Забаўнік, пацешнік для весялення. [Блякс]: Ён [Лізыхос]? - толькі блазнам быў, ёсць ім і будзе! Баў нас, Арыстос! Блазноў нам досыць (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 94). 2. Неразумны, несур'ёзны чалавек (разм.). / у параўн. [Усоў:] - He зразумеў заслеплены, як блазан — 1 шоў і нёс заразу (Я. Купала. Ленін — 36. тв„ V, 310). «Блакітны» м. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі; супрацоўнік III аддзялення. На пляцоўцы стаяўу атачэнні трох «блакітных» і дзесятка земскіх бялявы мужыку расхрыстаным кажуху (У. Караткевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйтое, несурёзны, пйсмо
3 👁
 ◀  / 658  ▶