Бізантыйскі, прым. Візантыйскі...пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы - бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 78). Бізун м. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга як сродак экзекуцыі. Яшчэ бізун замала хухаў, Замала пёк рабоў пакорных (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 132). Захадзілі па плячах і сцёгнах знямелых людзей цяжкія бізуны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 112). He ведаюць яны, што дачкуў тым астрозе бізунамі секлі (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 275). Дзе супраціўляюцца - бізунамі б'юць ваяры (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК). Калі раней прысуджалася 6 тысяч удараў бізуном, дык паводле новага велікадушнага ўказа вінаваты атрымліваў усяго 3 тысячы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 72). Бін-башы м. Тысяцкі. - Бін-башы пытае: хто ты? - па-славянску загаварыў маладзейшы, канечне ж, тлумач. - Чый шпег? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 319). Біржа ж. Вулічная стаянка рамізнікаў. - Там ёсць Шпулькевіч, што рамізніцкую біржу як бы трымаў (К. Чорны - ТСБМ, I, 376). Бірка ж. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (часцей за ўсё - пабораў). Закарбуй [дзед] на бірку, Што на гора спор быў (Я. Купала. Два светы - 36. тв., IV, 164). - Бірку пакажы нам сваю! - яшчэ стражэй загадаў дружыннік (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 227). Бірулькі мн. Даўнейшая дзіцячая гульня, у якой выкарыстоўваліся маленькія драўляныя фігуркі (малаточкі, лапатачкі, сякеркі і г. д.), якія трэба было спецыяльным кручком даставаць адну за другой, не закранаючы астатніх. Хлопчык ціха сядзеў у куце, перабіраў бірулькі, глядзеў, як завіхаецца каля хворага ўрач (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 226). 0 Гульня ў бірулькі - марная трата часу, бескарысны занятак. Ананімшчына — гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстаеў іх на шляхуў дасягненні сваіхмэт (А. Петрашкевіч. I разгляду не падлягае - ЭСФ, 102). Гуляць у бірулькі - займацца пустымі справамі, дарма траціць час. Гуляць у бірулькі, Лізура, не будзем. Лёс нас звёў, мусіць, надоўга і моцна. Ты і я будзем рабіць адну справу (Я. Ермаловіч. Малады старшыня - ЭСФ, 104). Бірыч [ст.-руск. биричь] м. Вяшчальнік, які аб'яўляў на плошчы волю князя, памочнік князя ў судовых і дыпламатычных справах. А прыехаў бірыч княжы — той, хто ўказы аб'яўляе — і загадаў звычайную даніну князю аддаваць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 139). Князь Уладзімір з бірычом Алексеем, з невялікай аховай на двух
Дадатковыя словы
абяўляе, абяўляў, бйрйчь, бюць
4 👁