паводле слоў бернардынца, тая, якая шануе багатых і не зневажае бедных (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 132). - Саму пекле будзеш, дысыдэнт, - сказаў бернардынец (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 33). А Мніх-бернардынец\ У той часу вакольных маёнтках адзін мніхбернардынец таксама збіраў грошы на касцёл (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 132). Бернардынка, ж. да бернардынец. Ганну, тады ж прывёзшыў Нясвіж, уладакаваў брат Казімір у манастыр бернардынак (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 270). Бернардынскі, прым. Які мае адносіны да бернардына. Глуха бухаў дамініканскі касцёл, пагражаў бернардынскі, надрываліся званы Каложы і манастыра Барыса і Глеба (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 50). Бертачка ж. Памянш.-ласк. да берта - шаснаццаціцалёвая нямецкая гармата (снарады ад гэтай гарматы салдаты называлі «чамаданамі»). А Бертачка-нахалка. [Далін:] - Фронт, акопы - мой дэвіз! Хоць бываюць перапалкі, Выбрык Бертачкі-нахалкі, «Чамаданны» бенефіс (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 219). Бесерменіцы [ст.- руск. бесермень, бесерменинь] мн. Людзі іншай веры, басурмане (мусульмане). - Бесерменіцы! Татары! - пачуліся крыкі, і тут жа затупалі па сенцах, высадзіўшы дзверы, страшныя прышэльцы, і адчайным, страшэнным хрыпам задыхаўся першы з воінаўахоўнікаў, што паспеў з мячом выскачыць насустрач (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 137). Бескаленнік м. Той, хто не меў надзелу. / у параўн. [Рада:] - Сталі мы, як якія бескаленнікі, бясплатныя — без аніякай адзежыны, плату, значыць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 139). Беспрыгонны, прым. Які не мае адносін да прыгонніцтва. Бяда і гора маё і ўсяго працоўнага люду беларускага адыходзіць усё далей у нябыт, а шпаркім крокам творыцца квяцістае беспрыгоннае бытаванне (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю - 36. тв., VII, 233). Бібліёлаг м. Спецыяліст у галіне бібліялогіі; кнігазнавец. Ен і работнік грамадзянскі, Мужыцкі пан і служка панскі, I антыквар, і археолаг, I бібліёлаг, і філолаг (Я. Купала. Эпіграмы — 36. тв. III, 239). Бібула ж. 1. Газета, лістоўка (разм.). Бібула рыжая на сценах, А літары, як вераб'і, Крычаць рабочаму у вочы, Што сіла ўся ў яго руцэ (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 284). 2. Лубок, лубачныя малюнкі. / у параўн. [7-е відма]: Сядзьце складна і прыкладна, Непакратна, няздрадна; Як фігуркі выразаны. Як бібулы маляваны (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI
Дадатковыя словы
бесерменйнь, верабі
4 👁