Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Бенкарт і банкарт [ст.-бел. бенкарть, букарть, бэнкарть — пазашлюбнае дзіця] м. Незаконнанароджаны. - Маўчы, бенкарпі! Мсіўчы, злога ложа сын! - грозна крыкнуў Міндоўг (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 281). У Калатычах жа астаўся неагранічаным уладаром Кароль Булгак, казалі, банкарт «слаўнага» Булгарына, з мясцовых сялян, чалавек малады, але злога характару, - і бяздольнікі завылі (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 517). Берандзеі мн. Качавое племя цюркскага паходжання, якое згадваецца ў рускіх летапісах з 1097 г. да канца XII ст. - Мы будзем саюзнікамі Кіеву, гэтаксама, як торкі, берандзеі, чорныя клабукі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 490). Берасцень м. Вялікі гаршчок, аплецены бярозаваю карою, бяростаю. / у параўн. —Будзь жысць твая красны дзень. Жый ты доўга, доўга вельмі, Так доўга, як берасцень!.. (I. Мігановіч. Ігнат Сліўка - Зан., 107). Берасцянка ж. Тое, што берасцень. Прыгледзеўшыся [Жывена], пазнала яе — служанка суседзяў, часта сустракала яе на вуліцы то з кошыкам, то з берасцянкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 307). Беркавец і бэркавец [ст.-бел. берковець, берковескь, берковискь] м. Старажытная мера вагі, роўная 10 пудам, або 163,8 кг...у Полацку купец Міна прадаў нямчыну тры беркаўцы паганага воску (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 21). Цяжкая, на многія і многія бэркаўцы, махіна звона варухнулася спадніцай ледзь не над самай падлогай яруса (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 345). 0 Трыста беркаўцаў ды яшчэ напарстак — вельмі шмат. Выслужыць многа я не мог. Служылі з нашых адзінкі, сувязяў няма. Далей служыць не было сэнсу. А такіх армейцаў было там трыста беркаўцаў ды яшчэ напарстак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 245). Бернардын [ст.-бел. бернардынь, бернадынь', ад уласн. імя Бернар — рэарганізатар ордэна цыстэрцыянцаў] м. Член рэфармаванага адгалінавання манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Польшчы, які строга прытрымліваўся першапачатковага статута гэтага рыцарскага ордэна (на тэрыторыі Беларусі амаль усе кляштары спынілі сваю дзейнасць у 1860-я гады). Вялікі горад, тысячы людзей, моцныя муры, крамы, замак, з дзесятак цэркваў ды яшчэ манастыры, ды капліцы, ды унь званіца курыі — глянеш — шапка валіцца, ды унь будуюць касцёл бернардынаў з кляштарам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 31). Бернардынец м. Тое, што бернардын. Ордэн бернардынцаў высуНУЎ простую, памяркоўную і бяскрыўдную канцэпцыю пераходу ў каталіцкую eepy (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 158). Грэшная душа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

берковйскь
5 👁
 ◀  / 658  ▶