Белег і беляг [ст.-руск. бЬл'Ьгь, бел'Ьгь, бил'Ьгь; ст.-бел. белегь эмолема] м. Эмолема. Іван Іванавіч расказваў, што на свае чытаў у старых мэтрычных кнігаху архіве віцебскае лютаранскае кірхі запіс на белягу аб тым, што ігумен Бельчыцкага манастыра, перад аблогай гораду Масковіяй, злажыўшы ўсе манастырскія скарбы і кнігі, паплыў уніз Дзьвіны, каб захаваць усё гэта ў падзямельлях Верхняга Замку (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 81-82)...на белягу выразна было пазначана: «Выслана зь Вільні, прынята ў Полацку» (там жа, 106). II Меціна, знак. Дык ты і праўда не бачыш на мне якога нядобрага белегу? - зарадавалася Гайна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 136). Белт [ст.-бел. белть] м. Страла. «Літва разам з руссю скочыла зараз з дзідамі і шаблямі, сустрэўшыся, чало ім перарвалі і танцам перашкодзілі, другія разам з куш белтамі, а абазліўшыся, новагародцы з Карыятавічамі валілі іх з коней...» (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 597). Белы, прым. 1. У нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі, у Польшчы і Літве - кансерватыўна-ліберальны (у адрозненне ад «чырвоных» белыя выступалі супраць узороенага паўстання). «Белая» група, як багатая, павінна была выдзеліць на гэта грошы, але, відаць, спалохалася. I тут быў недавер, панская пагарда і дрэнна прыхаванае пабойванне перад беларусамі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 298). // у значэнні наз...«белыя» пачнуць бунт, калі гэта будзе выгадна ім і толькі ім, у самы непадыходзячы для Беларусі і Літвы момант. А «чырвоныя» не палічаць за магчымае кінуць іх у бядзе і таксама выйдуць са зорояй (У. Караткевіч. Зброя - 43, 299). [Алесь:] - He верыш «белым»? «Не», - прызнаўся Кастусь (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 379). 2. У першыя гады савецкай улады - контррэвалюцыйны. Бенефіцый [ад лац. beneficium - дабрадзейнасць] м. 1. У перыяд ранняга сярэднявечча ў Заходняй Еўропе - зямельнае падараванне караля ці буйнога феадала на пажыццёвае карыстанне свайму васалу за ваенную ці адміністрацыйную службу (з развіццём феадальных адносін на Беларусі і ў Расіі бенефіцыю адпавядаў маёнтак). Н Падараваная епіскапам парафія...епіскап Альберт, радуючыся за свайго любімага вучня, рукапаклаў яго ў сан свяшчэнніка і ў бенефіцый яму прызначыў парафію ў землях імерскіх латгалаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 204). 2. У Старажытным Рыме — прывілеі, ільготы, падараванні імператараў і г. д. 3. У каталіцкай царкве ў 1918-1983 гг. - царкоўная пасада і звязаны з ёю прыбытак. з
Дадатковыя словы
бельгь, бильгь, бйл'ьгь, бьльгь, зброяй, узброенага, эмблема
4 👁