Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
зейшчыны буду заўсёды разглядаць як самую злосную правакацыю (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю газеты «Звязда» - 36. тв., VII, 237). - Цяпер, таварышы, становішча такое, - пачаў.. [Рыгор], - што як ніколі яшчэ за ўвесь час грамадзянскай вайны Савецкай рэспубліцы пагражае небяспека з боку белагвардзейшчыны ўсякай і Антанты (П. Галавач ТСБМ, I, 363). Белапалякі мн. Польскія легіёны, якія ў 1918 г. выступілі супраць савецкай улады; узороеныя сілы панскай Польшчы ў вайне супраць савецкай Расіі ў 1919-1920 гг. Белапалякі ды англічане Ох, будуць помніць нашых ваяк (Я. Купала. Песня - 36. тв., IV, 316). Пры ўцёках белапалякаў гайдачане, якія жывуць абапал тракту, былі спалены ўланамі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 192). Белапольскі, прым. Які мае адносіны да белапалякаў. Белапольскім бандам прабрацца сюды было немагчыма (3. Бядуля. На балоце Выбр. тв., 186). Беларусін м. Беларус. Гаворыць мовай мужыкоў, Выходзіць з панскага уплыву. Бяда і сорам з ім адзін: Бярэ ў ім верх «беларусін» I на чужую хіліць ніву (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 333). Ненавіснымі былі ёй [Боне] самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якіяўжо «па кудзелі» пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 114). Беларусінскі, прым. Беларускі (пра мову). - Я хачу, прабачце, каб вы зразумелі... мяне... Я вельмі кепска... ведаю... беларусінскую мову (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 80). Беларусы мн. Раней беларусамі называлі жыхароў Віцебскай і Магілёўскай губерняў (жыхароў жа Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў называлі ліцвінамі). На выбары, якія тут у Мінску былі вельмі шумнымі,.. прыбылі таксама два беларусы, паны Юлі і Артур Р..„ жыхары Магілёўскай і Віцебскай губерні, якія, з гонарам мушу прызнацца, ведаючы мяне з друку толькі на іх роднай мове, асабіста стараліся пазнаёміцца са мною (В. Дунін-Марцінкевіч. Да Уладзіслава Сыракомлі-Тв.,259). Белашвейка [руск.] ж. Белашвачка. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантыспіы, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, абякіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узброеныя
6 👁
 ◀  / 658  ▶