ужо другі раз прыязджае сюды, баярыня. - назваў яе даўно забытым словам гаспадар (там жа, 301). Баярыч м. Сын баярына. Трэба падумаць, баярыч Гвай (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 47). - Гатова. баярыч, - сціпла выдыхнуў ён (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 349). Баярышня ж. Дачка баярына. Падручнымі людзьмі для маладой баярышні баярын Аляксей выбраў чалядзінку Хадоску і надворнага халопа Сцяпана (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 156). Беглы м. Чалавек-раб (прыгонны селянін, дваровы і пад.), які самавольна пакінуў свайго гаспадара, ратуючыся ад эксплуатацыі. -Але... можа, варта будзе аб'явіць яе [Жывену] беглай, і тады толькі ты [Нікіфар] паўстанеш перад севастам, і гэта змякчыць ягоны гнеў, — раздумваў, згаджаючыся і адначасна разважаючы, Міхал (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 207). Беззямелец м. Тое, што беззямельнік. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы (К. Чорны - ТСБМ, 1, 361). Беззямельнік м. (разм.). Беззямельны селянін. Два гады бадзяўся Тодар памаёнтках, бяздомнік, беззямельнік (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, 1,361). Беззямельны м. Тое, што беззямельнік. - Ен [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш (I. Дуброўскі - ТСБМ, I, 361). Безэстэн м. Базар у краінах мусульманскага Усходу. Іх спадзяваліся дорага прадаць на безэстэнах — базараху краінах мусульман Усходу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 139). Бекеша [ст.-бел. бекешка', венг. bekes] ж. Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з..[мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы хацеў, каб яго слухалі ўсе (А. Асіпенка - ТСБМ, I, 362). Белагвардзеец м. Контррэвалюцыянер; той, хто змагаўся супраць савецкай улады ў радах белай гвардыі. Бітва кіпела, не заціхала, Кроў вызначала ў полі сляды, Белагвардзейцы, іх генералы, Беглі, ўцякалі, а хто куды (Я. Купала. Песня - 36. тв., IV, 316)...сабралі яны полчышчы белагвардзейцаў, узороіўшы іх браневікамі і танкамі, і пад камандаю царскіх генералаў і афіцэраў рушылі іх супраць улады Саветаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 158). Белагвардзейскі, прым. Які мае адносіны да белагвардзейца. II Пра дзіцячую гульню ў вайну. Сягоння ў яго [Юркі] рашучая бітва. Павінен быць вырашаны лёс двух армій — чырвонай і белагвардзейскай (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 16). Белагвардзейшчына зб., ж. Контррэвалюцыянеры, белагвардзейцы...іўмешваннеўмаё [Купалы] жыццёз боку зарубежнай белагвард3 Зак
Дадатковыя словы
абявіць, скіпёўскім, узброіўшы
5 👁