чаму яму і давярала новагародскае баярспіва (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 31). Н Буйныя землеўладальнікі ў манархічнай Румыніі. Паны з маркізамі Парыжу, 3 баярствам Бухарэста ў хеўры, як СССРраспяць на крыжу. Плануюць планы іманеўры (Я. Купала. А ў Biene плавае тапелец... - 36. тв., IV, 193). 2. Званне, сан двараніна. Бацька немае паперы аб баярстве'. (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 305). Баярчыц м. Тое, што баярыч. Грозна ён [баярын] кінуў вокам на жонку і на маладога баярчыца (В. Ластоўскі - Тв., 21). Баярын м. Вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан; буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа. Ен, Валуеў паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай (У. Караткевіч - ТСБМ, I, 355). Тут жылі і баяры: полацкія і мясцовыя, латгальскія (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 18). Прадаў іхрод старадаўнюю славу баяр (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 265). ..везлі дзіця вакол княжай харугвы, якую трымалі, стоячы пасярэдзіне двара, некалькі саноўных баяр (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 582). Завыў, загалёкаў натоўп, схіліліся ў нізкім паклоне баяры, цяжка затрапяталі харугвы - каляровыя і белыя, а таксама бела-чырвона-белыя з коннікам, што высока ўздымаў меч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Беларускія баяры і князі пераліцаваліся на польскіх паноў (Я. Купала. Чаму плача песня наша? - 36. тв., VII, 197). Праз вёску са сваёй дружынай Баярын гэты ехаў раз (Я. Купала. Магіла льва — 36. тв., V, 105). Баярын пасядзеў яшчэ хвіліну, не знайшоў, што сказаць, і паехаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 59). Баярын што верабей — з якой бы кучы зерне сцягнуць, а вялікі князь арлом лунае над княствам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 155). Колькі маладых баяр -рыцары! — кінуліся наперарэз князёўне, каб загарадзіць яе ад звяроў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 12). о Панцырныя баяры — паны-баяры, ваеннаслужылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім у першай палове XV-XVIII ст. (рэкрутаваліся з зямян, сельскіх мяшчан і вольных людзей, якія атрымлівалі ад вялікага князя за службу зямлю). Што ж сіла, і нямалая, у князя ёсць: ягоная шляхта, зямяне, панцырныя баяры (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр., 99). Баярыня ж. Жонка баярына. Такая ж была і жонка баярына Сінкліцыя (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 93). Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, упрыгожаныя залатой тасьмой, паласой з жэмчугу ці проста абшытыя каштоўнымі камянямі, што пераліваліся на сукнях, як кропелькі ранішняй расы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35). - Ён
4 👁