Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сукня. падперазаная шырокай папругай.. батфорпіы з расшыранымі вышэй каленяў халявамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня —ВК, 35). Баўэр [ням.] м. Селянін, жыхар сельскай мясцовасці. Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу. але ўсе, хто толькі мог (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 198). Бахілы мн., адз. бахіла, ж. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы (У Карпаў — ТСБМ, I, 350). Бачына ж. Старонка. А назаўтрае ў газэце зьявілася цэлая бачына, прысьвечаная «барацзьбіту за лепшую будучыню чалавецтва Хвёдарку Скуратку»... (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 28). Баявік м. (спец.). 1. Член тэрарыстычнай групы эсэраў. Баяўся [Усоў], бо Казлоў быўтакжа баявік (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 303). / вось на гэтым твары [Усова] Ад слоў правадыра баявікоў Пабеглі кроплі поту (там жа, 287). 2. Член рабочай баявой дружыны ў 1905-1907 гг. [Астапчык:] Яго [лектара] заўсёды група наійых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самай хаты (М. Машара - ТСБМ, I, 353). Баян м. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала (М. Аўрамчык - ТСБМ, I, 354). Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі (Я. Колас - ТСБМ, 1, 354). Баярка ж. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, 3 маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі (М. Танк — ТСБМ, I, 354). Баярскі, прым. Які мае адносіны да баярына, належыць яму. [Кульчыха:] - А твая справа баярская — ваяваць пакуль даваюешся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 209). Вялікі палон Радзівіл тамузяў, і з тым палонам дваццаць ваяводаў і шмат дзяцей баярскіх (У. Арлоў. Пішу вам у Масковію. Грамата з магістрацкага архіва — ПМЛ, 139). «Хто гэта?» - спытаўся ён у суседа-шляхціца, і той адказаў: «Сын баярскі Мікола. 3 Гусава родам» (У. Арлоў. Час чумы - МКГ, 50). Баярства зб., н. 1. Баяры. Меўся вялікім князем стаць, кінуў бы кліч - Віцебск, Мсціслаўль далі б аддзелы, уся Белая Русь далучылася, Палессе, усё праваслаўнае баярства сабралася бухаругвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 157). Новагародкам кіруе яго баярства на чале з Усяславам (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 332). Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі паміж гараджанамі і баярствам («Полымя» - ТСБМ, I, 355). Святазар ведаў, што адной з першых жонак гэтага язычніка была хрысціянская князёўна аднекуль з Цверы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶