Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Батожыць незак. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым.-н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы I ў руках бізун, Якім батожыўмужыкоў заўсёды (М. Танк - ТСБМ, I, 349). Батрак м. Парабак. Усе яны — былыя тутэйшыя батракі і беднякі партызаны і дзеці партызан (3. Бядуля. Новагодняя елка - Выбр. тв., 239). На батракоў здаліся ўнукі На вольнай прадзедаў зямлі (Я. Купала. Гарыслава - 36. тв., V, 136). Абеззямеленае сялянства вымушана было ісці да памешчыка і кулака ў батракі або шукаць работу на спіаране («Прырода Беларусі» - ТСБМ, I, 349). Быў хлопчык і халодзен і галодзен, нацерпеўся сярод людзей, служачы у батраках (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 5). Трэба выйсці ў поле На благіх паноў, I зазвоніць воля Батраку ў акно (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 415)...яны, памешчык і батрак, нават таварышавалі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 61). - Каня забралі! - Хто забраў? - Ну, хто? Вядома: Батракіў двор загналі! (Я. Колас. Панскі гонар - 36. тв. у 12 т., II, 300). Батрацкі, прым. да батрак. Пойдзеш зноў на хлеб батрацкі Служыці панам (Я. Купала. Над калыскай - 36. тв., I, 54). Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой (У. Ляпёшкін - ТСБМ, I, 349). Слоў у песні нямнога, ды словы - простыя і горкія, як батрацкая доля (Я. Брыль — ТСБМ, I, 349). Батрацтва н. Становішча, занятак батрака. Весяляцца старыя I дзеткі,.. Што мінулі батрацтва Наследкі (Я. Купала. Абвілася краіна... - 36. тв., IV, 242). Максім Шахневіч з пятнаццаці гадоў служыў у батраках і толькі за год да ваеннай службы кінуў сваё батрацтва (Я. Колас-ТСБМ, I, 349). Батрачка, ж. да батрак. Папову батрачку у балота завёў (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 113). Яна [Аўгіня] заплакала і, змяніўшы голас, сказала: — Дык няхай жа ён агнём пойдзе твой хлеб і твая адзежа! Лепш бы я батрачкаю засталася! - А! Абжэрлася! Батрацтва захацела? - Васілёвы губы пачварна скрывіліся (Я. Колас. Дрыгва - Др., 124). Батрачы, прым. Тое, што батрацкі. He дарэмна кажуць: «Батрачы хлеб - сабачы» (А. Якімовіч - ТСБМ, I, 349). Батрачьіць незак. Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? - Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? (А. Куляшоў - ТСБМ, I, 349). Батфорты мн. Боты з цвёрдымі халявамі, спераду вышэй каленяў, з раструбам і падкаленнаю выразкай, якія ўжываліся ў старой арміі, галоўным чынам у кавалерыі. Адзеты быў вялікі князь не парадна, не як ваявода, хутчэй як паляўнічы: бабровая шапка без упрыгожанняў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶