Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сурманіў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 256). Так завяршыўся самы ганебны торг з басурманамі, які калі-небудзь ведала зямля Белай Русі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 235). Але на выправу татарскай конніцы Ягайла не пагадзіўся - нядобра яму, каралю, пасылаць на ордэнскую сталіцу басурманаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 399). Басэйн м. Басейн. А ніжэй уся гэтая пярэстая махіна ў перакуленым выглядзе адбівалася ў празрыстых глыбінях люстранае паверхні басэйну (У. Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 101). Басэтля [польск. basetla ням. Bassettel, ад іт. bassetto] ж. (разм.). Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру; кантрабас (быў пашыраны на Беларусі з XVIII ст., выкарыстоўваўся ў народных інструментальных ансамолях; у наш час сустракаецца рэдка). Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі вяселле (А. Зарыцкі - ТСБМ, I, 348). Тут музыкі — лозьнік гібкі Падымаюць, хто клярнэт, Хто басэтлю, а хто скрыпкі, Каб аздобіць той банкет (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 162). На хвілінуўсё замерла Ад басэтлі да дуды (Я. Колас. Ігрышча - 36. тв. у 12 т., III, 107). Разам скрыпкі падхвацілі, і басэтля завяла (Ф. Тапчэўскі. Вечарынка — Зан., 479). Цяпер сялянскі аркестр нівеліраваўся. Скрыпка або дзве, басэтля, гармонік (баян ці акардэон), нейкі духавы інструмешп ды бубен (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 28). Баталія ж. Бітва, бой. Гродзенская губерня быламесцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года (ТСБМ, I, 348). Варожая калона адрэзала яе [княгіню] падчас аўстэрліцкай баталіі, і з тых часоў яна не здолела вырвацца адтуль (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 362). Батлейка ж. Пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр. «Батлейку» трэба разглядаць як арганічнае прадаўжэнне развіцця скамарошных лялечных прадстаўленняў («Беларусь» — ТСБМ, I, 349). He чакалі, але глядзець прыйшлі, бо палічылі фургон за нечувана вялікую батлеііку (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 45). Батлейшчык м. Акцёр батлейкі. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы. На ўсіх іх, акрамя батлейшчыкаў, глядзелі з недаверам (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 45). Батог м. Палка, што прымянялася для цялеснага пакарання. Крукам гнуўся перад панам, Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі Юнацкае цела (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 207). Лёс аднолькава нас адзначыў, Але Муж - не той, хто не знаў батагоў, А той, хто пад імі маўчаў (У. Караткевіч - ТСБМ, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ансамблях
4 👁
 ◀  / 658  ▶