сам масты і равы вакол замка, ні пра паўднёвую сцяну, прабітую падчас вайны з князем Манфрэдам, калі той паўстаў супраць улады Ордэна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 115). Барскасць ж. (разм.). Панства. Прайшло аднагалосна, Каб выключыць за барскасць 3 камуны пяцярых тых 3 дывізіі Чангарскай (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 173). Баршчовы [ст.-бел. баріцовый, баріцевый - бурачковы], прым. Чырвоны...малады пахолак трымаў баршчовага колеру курту, падшытую лазуроваю кітайкай (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 332). Барыла [ст.-бел. барила, барило, бариль, барыло - адзінка вымярэння вадкасці] ж. Бочка; мера вадкіх рэчываў. А з другіх дзвярэй падзямельных барылы з мядовым напіткам выносілі (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 111)...чуў Міканор, бацька толькі чакае, каб ён сышоў куды-небудзь, каб разліць з барыла, што ў склепе, па пляшках (I. Мележ - Ск., 47). Барын [руск.] м. (разм.). Пан. Барын веку дажывае, выгнаны Масквой (Я. Купала. Безназоўнае - 36. тв., V, 146). Барынька [руск.] ж. Ласк. да барын. [Стары і старая].- (падыходзячы да прыстава). Гэта, барынька, мы будзем (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 118). Барыня ж. Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў, і гармонік, задзірыста ўскрыкнуўшы, зайграў барыню (П. Галавач - ТСБМ, I, 346). Баса ж. Прыгажосць. — He плач, княгінечка, не плач, зязюлечка. 3-за чаго басу губіш, маладосць сушыш? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 167). Баскак [ст.-руск. баскакь - абласны кіраўнік, пастаўлены ханам пераважна для збору даніны; ст.-бел. баскакь, байскакь, бойскакь, боскакь] м. У перыяд татарскага нашэсця - прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны. Гаворыць паданне: па травах зялёных Па жвірыстых сцежках, па пульхнай раллі Татары к баскаку з натоўпам палонных Дзяўчыню-красуню ў няволю вялі (У Ляпёшкін - ТСБМ, II, 347). Басурман [ст.-бел. бесурмань, бесурмянинь, бусурмянинь] м. Пра чалавека іншай веры, пра іншаземца. «Божа мой! Дзе знаходжуся? Між басурманаў, А ці то ў грамадзе хрысціянскіх васпанаў?» (В. ДунінМарцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 318). [Поп:] - Ах, басурман! Ах, паразіт скажэнны! Як ты асмеліўся так спаганіць сан Свяшчэнны? (Э. Валасевіч — ТСБМ, I, 348). Панства горш за цароў турэцкіх, Басурманы не так лютуюць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 17). [Яроцкі:] — Помню толькі, што незвычайнай храбрасці быў чалавек, На што ўжо тыя басурманы, а ён і іх пераба
Дадатковыя словы
барйла, барйло, барйль, бесурмянйнь, бусурмянйнь
2 👁