Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
звыклых вечаровых гімнаў Ашвінам мармытаў ён заклінанні да барздукоў, прускіх гномаў, каб хутчэй узялі яны да сябе ягоных ворагаў (там жа, 294). Барка ж. 1. Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі босыя счарнелі (А. Вялюгін - ТСБМ, I, 344). 2. Агульная назва ўсіх сплаўных пласкадонных рачных суднаў у XIX ст. Барліна ж. Тое, што барка ў I знач. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў (X. Шынклер - ТСБМ, I, 345). Барміца ж. Тое, што барвіца. Той [Яўстафій] даў яму [Усяславу] са сваёй радзімы цёплую паддзёўку, шолам з высокім, як у звона, верхам і доўгім шпілем, але без барміцы, пласцікавы шэры панцыр (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). А Сепіка-барміца: На галаву Усяслаў надзеў бліскучы жалезны шлем з кальчужнай сеткай-барміцай (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 229). Барнадын м. Каталіцкі ксёндз, які жыў за кошт людскога падаяння, і каб аддзячыць сваіх дабрадзеяў, шчыра маліўся за іх Богу. Ідучы ён [падкаморы] кланяўся кожнаму чалавеку. Пры ім квастар барнадын, далей суддзя трэці. Барнадын памаліўся, выпіў да вашэці (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 436). Барнадынскі, прым. Які мае адносіны да барнадына. [Рабак:] Палітыка нудой мне; — а калі з Аршавы Грамату меў якую, - то вось дзеля справы Барнадынскай, - расказы аб тым не цікавы (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 440). Барока [іт. barocco] н. нязм. Мастацкі стыль, які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры XVI-XVIII стст. і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў сваімі купаламі сабор Пятра і Паўла, яшчэ адзін цуд Вільні, перл барока (Л. Арабей ТСБМ, I, 345). Барон м. Асоба, якая мела дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі. Бароны прымалі нас ахвотна (А. Карпюк. Белая дама - БД, 402). Па дарозе, дзякуючы кватэр'еру, гасцявалі ў грандаў, князёў, мадзярскіх баронаў (там жа). Мікадаў, прэлатаў, банкіраў, баронаў Захлынуць паўстпанняў народных пажары (Я. Купала. Настане такая часіна 36. тв., IV, 204)...ззаду Сігізмунда — некалькі баронаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 332). Баронскі, прым. Які мае адносіны да барона. Райнер загадаў весці ўсіх траіх у ягоны родавы замак, бо старэйшы брат — уладарнік баронскага тытулу і сеньёр — не будзе клапаціцца ні пра разбураныя ча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кватэреру
9 👁
 ◀  / 658  ▶