Старонка 59
◀ / 658 ▶
Бандыта м. Бандыт. «Жыццё! От так от: адны паміраюць, другія падымаюцца на іхнае мейсца! Родная маці Беларусь, ніхто й ніколі, ніякі бандыта, якой-бы ўладай ён ні валодаў, ня зможа спыніць гэтага працэсу на тваіх грудзёх!» (М. Цэлеш. Партыйны таварыш – ХБ, 71). Баніцыя [ст.-бел. баниция, баницыя, банецыя; польск. banicja < лац. bannitio] ж. Выгнанне; прыгавор на выгнанне з айчыны. Ларнік чытаў са скрутка далей: – Загадвае высокі наш суд асудзіць тых на баніцыю, выгнаць тых мышэй за межы слаўнага княства і за межы слаўнага каралеўства, да ерэтыкоў, – няхай ведаюць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 38). – Вы ведаеце, што за скарбленіе прыстава мы можам... вас прысудзіць да двух нядзель увязнення ілі штрафу і, как казалі продкі, баніцыі за прадзелы яноўскага наваколля (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 325). Банкух м. Кавалак. – Лёс! Яго чуюць моцныя, а слабыя скрыгочуць зубамі, спрабуючы ўкусіць кавалак ад чужога банкуха (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 256). Баранеса ж. Жонка барона. Гэтак ад моршчын лечацца мадзярскія баранесы (А. Карпюк. Белая дама – БД, 430). А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі (М. Лынькоў – ТСБМ, I, 342). Барбарства [ад барбар; ням. barbar < гр. barboros – чужаземец] н. Варварства. [Пан]: Я-б сам ня іншы суд даў кніжні гэтай, якая толькі можа далей у барбарства нас гнаць... (В. Ластоўскі. Адзінокі – Тв., 110). Барбарызм м. Варварызм. Дрэнная мясцовая мова, якая зрабілася грубай ад барбарызмаў польскага паходжання, так і рэзала вуха (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха – ЗБК, 334). Барбарынец [гр.] м. Варвар. Апошняе [Наўгародскае княства] усё часцей спрабавала вырвацца з некалі магутных абдымкаў суседа, якога з кожным годам усё мацней падточвалі татары, гэтыя страшныя барбарынцы, сярод якіх, мабыць, цяпер пасяліўся наймагутнейшы на зямлі бог Разрушальнасці і Вайны, якога розныя народы завуць то Рарогам, то Вогненным Змеем, то Шываю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 135). Барвіца ж. Кальчужная сетка ад ніжняй часткі шлема да плячэй. Выпадкова з паграбіцы выцягнулі скрыню, адчыніўшы якую, убачылі жанчыны зброю – панцыр, поручы, бляхі, барвіцы ляжалі там, а паверх – бярдыш з прыгожай рукаяццю (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 111). Барздук м. (міф.). Прускі гном. Я чарнічнік – куст, які адзіны згадзіўся схаваць пад сабою барздукоў, на якіх палявалі зайздросныя да іх багаццяў людзі? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 75). Замест
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 658 ▶