дам (Я. Купала. Сыны - 36. тв., IV, 258). Злуе абывацель, Разводзіць рукамі - He будзе спакою 3 бальшавікамі! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 14 т., X, 366). Ен [Міхалка] кідаў вачыма на грамаду і, нібы сякерай, разбіваў слова «болыйэвік» на паасобныя склады (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 137). Міхалка пачаў болей спакойным тонам: «Болыйэвік - гэта вялікі чалавек, асілак, якіўмее двума пальцамі гнуць жалезныя падковы, зубамі цвікі кусаць, як саломіны» (там жа, 138). Балыпавіцкі, прым. Які мае адносіны да бальшавікоў, бальшавізму. Бальшавіцкая партыя сказала нашаму народу: ты народ вялікі і магутны (Я. Купала. Кліч да беларускага народа- 36. тв., VII, 373). Бальшыня ж. Большасць. У вайну Масквы з Варшавай наш народ у бальшыні стаяў убаку (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 153). Бальшыня настойвала патрабаваць здачы замкаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 407). Баляванне н. Бал. [Еўна].. не цярпела парушэнняў прыдворнага этыкету і сама кожны раз правярала маршалка Скіргайлу, які, па ейных словах, болей любіў велікакняскія стайні, чымся баляванні і ўсялякія святы (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321)...амаль кожны вечар у замку ладзіліся баляванні (там жа, 368). Бамбаваньне н. Бамбёжка. На вуліцы пасьля апошняга бамбаваньня дзе-недзе ляжалі.. разьбітыя вазы (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 59). Бамбаваць незак. Бамбіць. Казалі, што лепей перачакаць да гадзіны чацьвёртай, бо ўдзень і позна ўначы найболей бамбаеалі места (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 58). Бамбаньерка [фр. bonbonniere] ж. Банбаньерка: прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак. Ен кінуў у рот манпансье, якое дастаў з бамбаньеркі (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 325). Бамбарда ж. Адна з першых буйнакаліберных агнястрэльных гармат, якая страляла каменнымі ядрамі (з'явілася ў канцы XVI ст.). А князь Вітаўт таго манаха загадаў вышукаць, а калі адшукалі, запхнуў яго ў бамбарду і стрэліў у Днепр (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 254). [Вітаўт:] - Бамбарды з замкаў зняць і выправіць з абозамі наперад (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 347). А былі то тарасніцы і бамбарды (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 166). [Канстанцін:] - Чуў, што з Нюрнберга да нас вязуць новую зорою, якая страляе агромністымі кулямі. Як гэта бацька яе называў? — Здаецца, бамбардаю, гаспадзін, —угодліва прашапялявіў стары Кміта (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 578). Бандарка ж. (разм.). Тое, што бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, a то займаецца бандаркай (П. Пестрак -ТСБМ, I
Дадатковыя словы
зброю, зявілася, няведаме
6 👁