Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
і гультайліва трасьлі па калюгах балагольскую будку (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 46). Балагольшчык м. Тое, што балагол. - Ну й коні твае! С крупадзёркі на скуру прадалі ці што? - запытауся Архіп у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны - цішэй некуды (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 46). He дакончыў балаголыйчык свае гутаркі, як далёка на полі паказалася на самай зямлі полымя... (там жа, 49). Балахон м. Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон (А. Асіпенка - ТСБМ, I, 331). А пасля павярнуўся [лекар] і лёгка пакрочыў па мяккай пыльнай дарозе - невысокі, каржакаваты, у суконным балахоне і са скураной торбай за плячыма, дзе ляжалі саф'янавыя боты і шаўковы халат (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 183). Усе [балаголы], нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 239). Балачынка ж. Памянш.-ласк. да болка. А Хмаркі-балачынкі:..ён [месяц] ізноў хаваўся за невялічкіе хмаркібалачынкі (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 97). Балвахвалства [ст.-бел. балвохвалство, балвофалстео, балвохвальство, болвофалство, болвохвалство — язычніцтва, ерась] н. Паганскія звычаі і абрады. Вядома ж першым патрабаваннем было ягонае і ягоных баяр хрышчэннеў праваслаўную веру, адмаўленне ад балвахвалстea (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 151). Баліста ж. Тое, што катапульта. Ратнікі напялі вяроўкі і разам стрэлілізусіх пяці балістаў (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 17). Балістарыі мн. Стралкі з арбалета. Захісталася Рыга, але зноўустаяла. Капейшчыкаў і балістарыяў кінуў Альберт насустрач няверным лівам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 193). Балонка ж. Старонка кнігі, часопіса. He кранулі мае пальцы Hi балонкі з гэтых твораў (П. Глебка - ТСБМ, I, 334). Так і тхнула на яго [Рамана] з балонак запраўды іншым сьветам, незнаёмым, але цікаеым (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 59). Балтарус м. Жыхар Вялікага княства Літоўскага. -Даруй, княжа. Хадзіў пакланіцца каралю балтарусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 365). Балькон м. Балкон. Славік стаяў на бальконе й глядзеў на маляўнічы вобраз меспіа (М. Цэлеш. Галчыны дзеці -ХБ, 160). Бальшавік і большэвік м. Член бальшавіцкай партыі, паслядоўнік балыпавізму; камуніст. Бальшавік быў іхні бацька, Пралетарый ро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сафянавыя
9 👁
 ◀  / 658  ▶