Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
АД, 47-48). Але болей ён [Алекса] не патраціў ні куны. ні веверыцы, і ніхпю не ведаў, што ляжыцьу невялікім скураным мяшэчку (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 51). Вавёркі мн. Літоўскія грошы. Кожная хата-дым, і кожны дым прыносіць штогод у княжую казну сярэбраныя грыўны, куны і мыслі — вавёрак па-літоўску (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 284). Вагавае н. Пошліна, якую плацілі купцы за ўзважванне тавару. Купцы - гэта вагавае, урокі, гэта тавары і, галоўнае, - папаўненне казне (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 219). Ваганты мн., адз. вагант, м. Вандроўныя спевакі ў тагачаснай Заходняй Еўропе. Калі б ён не быў рыцарам, ён абавязкова стаў бы вагантам, якія ходзяць з горада ў горад, спяваюць на плошчах, у палатах баронаў і графаў, у вясковых карчомках (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 238). Вагенбург м. Умацаванне з вазоў, пастаўленых колам ці паўколам і счэпленых ланцугамі, для абароны ад атак праціўніка. Шчыльныя шыхты немцаў набліжаліся. Іх дапусцілі блізка, некалькі крокаў аддзялялі крыжакоў ад вагенбурга, і тады Пракоп даў знак: гакнулі тарасніцы, чэшскія арбалетчыкі выпусцілі з-пад вазоў стрэлы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 435). Конніца Пракопа назірала бой з унутранага вагенбурга (там жа). Вагонь м. Агонь. Потым наліла ў пасудзіну вадый паставілаяе на вагонь (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 97). Вагульны, прым. Агульны. А ў вагульным шуме-крыку выхвалялі яго [Сымона] ўсяк (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 90). Вадамёт м. Фантан. Выпхнуў [Макар] за рог белага будынка службовых устаноў, пацягнуў падапечных Васкрасенскай плошчай, паўз біржу рамізнікаў, да вадамёпіа (У Караткевіч. Зброя-ЧЗ, 314). Вадас [літ.] м. Правадыр, кіраўнік. Побач са сцяной стаяць суровыя воіў жалезных шле.мах і кальчугах, а на галаве ў княжыча, іхняга вадаса, шапачка, як лясная бесклапотная птушка (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 50). Вадзежа ж. Адзежа. Калі я адкрыў вочы, дык пабачыў, што ляжу ў гатэлі на сваёй пасьцелі ў вадзежы (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 103). Вадлегласьць ж. Адлегласць. Такі аргумэнт ня можа быць прыняты навукай, бо, Яраславічы, і заняўшы Менск і рухаючыся да верхавіны Нямігі ў вадлегласьці 2-3 км ад Менску, якмяркуе В. Тарасенка, усёроўна знаходзіліся на Нямізе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе — ХБ, 219). Вазавое н. Пошліна за вываз тавараў за мяжу з кожнага воза. Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶