які па волі Войшалка і з ягонай згоды атрымаў княжанне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 79–80). Зверху праскрыпеў насмешлівы голас брамніка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 425). Маці Анастасся зразумела, што брамнікі гатовыя біцца, і спусцілася да іх (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 113). Брамнае н. Плата за праезд праз гарадскую браму на кірмаш. Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ці як там, за штосьці казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, – Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, з яйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні – Выбр. тв., 101). Брандмайстар [ням. Brandmeister] м. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае (К. Крапіва – ТСБМ, I, 400). Браня ж. У старажытнасці – засцерагальнае металічнае адзенне воіна: панцыр, латы, кальчуга. Прыслухаўся да размовы двух дружыннікаў у бронях (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла – МКГ, 10). Без лат, у латах і брані чые, чые тут ногі не хадзілі! (А. Астрэйка – ТСБМ, I, 400). Браняпоезд м. Бронецягнік. [Усоў:] – І я тады ішоў, як металіст, Краснова біць... Імчыцца наш уночы браняпоезд, Такі іржавы скрып... (Я. Купала. Ленін – Зб. тв., V, 29.). Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд (І. Шамякін – ТСБМ, I, 401). Брат [ст.-бел. брать] м. 1. Член царкоўнага брацтва; манах. З кожнага рыцара бралі слова рыцарскага гонару прыбыць на дзень святога Марціна ў Кракаўскі замак; пасля гэтага кароль вызваліў усіх, пакінуўшы ў ланцугах толькі ордэнскіх братоў і князёў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 400). Але цяпер, святы і паважаны Айцец, мы дбайна молімся, каб Вы звярнулі ўвагу на нашае гаротнае становішча, паколькі мы гатовыя, як і іншыя хрысціянскія каралі, за Вамі ва ўсім ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ні ў чым не прыцясняў нагаданыя каты, а менавіта магістры і браты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 420). 2. Так называлі адзін аднаго князі ў незалежнасці ад родасных адносін. – Ніякіх слоў чалавека і брата не хапае, каб хоць крыху суцешыць (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 7). Братава ж. Тое, што братавая. Братава сварыцца і кашулі ня мыіць (М. Гарэцкі. Што яно? – Р, 113). Братавая [ст.-бел. братовая] ж. Жонка брата. А цэнтрам яго [кардынала] ўвагі была яна, братавая (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 79). Братаніч м. Сын брата, пляменнік. Каротка з братанічам суддзі павітаня: Даў яму важна руку да пацалаваня (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 434). А вакол іх усіх мацней, неадольней сціскалася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁