Старонка 71
◀ / 658 ▶
Бізантыйскі, прым. Візантыйскі. ..пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы – бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 78). Бізун м. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга як сродак экзекуцыі. Яшчэ бізун замала хухаў, Замала пёк рабоў пакорных (Я. Купала. Сон на кургане – Зб. тв., VI, 132). Захадзілі па плячах і сцёгнах знямелых людзей цяжкія бізуны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 112). Не ведаюць яны, што дачку ў тым астрозе бізунамі секлі (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 275). Дзе супраціўляюцца – бізунамі б'юць ваяры (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК). Калі раней прысуджалася 6 тысяч удараў бізуном, дык паводле новага велікадушнага ўказа вінаваты атрымліваў усяго 3 тысячы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 72). Бін-башы м. Тысяцкі. – Бін-башы пытае: хто ты? – па-славянску загаварыў маладзейшы, канечне ж, тлумач. – Чый шпег? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 319). Біржа ж. Вулічная стаянка рамізнікаў. – Там ёсць Шпулькевіч, што рамізніцкую біржу як бы трымаў (К. Чорны – ТСБМ, І, 376). Бірка ж. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (часцей за ўсё – пабораў). Закарбуй [дзед] на бірку, Што на гора спор быў (Я. Купала. Два светы – Зб. тв., IV, 164). – Бірку пакажы нам сваю! – яшчэ стражэй загадаў дружыннік (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 227). Бірулькі мн. Даўнейшая дзіцячая гульня, у якой выкарыстоўваліся маленькія драўляныя фігуркі (малаточкі, лапатачкі, сякеркі і г. д.), якія трэба было спецыяльным кручком даставаць адну за другой, не закранаючы астатніх. Хлопчык ціха сядзеў у куце, перабіраў бірулькі, глядзеў, як завіхаецца каля хворага ўрач (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 226). ◊ Гульня ў бірулькі – марная трата часу, бескарысны занятак. Ананімшчына – гэта была не проста гульня ў бірулькі. Гэта была тактыка мярзотнікаў распраўляцца з тымі, хто перашкаджае жываглотам, хто паўстае ў іх на шляху ў дасягненні сваіх мэт (А. Петрашкевіч. І разгляду не падлягае – ЭСФ, 102). Гуляць у бірулькі – займацца пустымі справамі, дарма траціць час. Гуляць у бірулькі, Лізура, не будзем. Лёс нас звёў, мусіць, надоўга і моцна. Ты і я будзем рабіць адну справу (Я. Ермаловіч. Малады старшыня – ЭСФ, 104). Бірыч [ст.-руск. биричь] м. Вяшчальнік, які аб'яўляў на плошчы волю князя, памочнік князя ў судовых і дыпламатычных справах. А прыехаў бірыч княжы – той, хто ўказы аб'яўляе – і загадаў звычайную даніну князю аддаваць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 139). Князь Уладзімір з бірычом Алексеем, з невялікай аховай на двух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶