Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Цуднаў м. Украінскі горад Чуднаў. Праз ваколіцы і мястэчка Цуднаў плыве Цецераў; на заходніх і ўсходніх берагах гэтай рэчкі ўздымаюцца высокія дзікія скалы, нібыта руіны даўніх часоў, і здаецца, што іх накшталт сценаў узнесла сама прырода каб адмежаваць Палессе ад тлустае і ўрадлівае зямлі (Ян Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе Выбр. тв., 317). Чагір ж. Ранейшае найменне зоркі Венеры. Прыкладам, зорку Вэнэру да сяньня сяляне называюць «Чагір». Пад найменьнем «Чагір» фігуруе Вэнэра ў Супрасьльскім календары XVIII cm., дзе аб ёй гаворыцца: «Зьвязда Чагір між усімі Зьвёздамі 10 месц у кажным месяцы мае, a na трыкрот прыходзіць на кажнае месца, кажнага месяца» (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 79). Зоры высыпалі на небе, яны былі ясныя, вялікія, а над чырвонай палоскай зары дрыжала, пералівалася самая болыйая - зеленаватая Чагір (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 8). Вось блакітная Чагір, чыё пульсаванне падобнае да трапяткіх штуршкоўу жылах: народжаныя пад ёю будуць вечна шукаць любові і прыгажосці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 16). Чайкоўцы [ад уласн. Чайкоўскі] мн. Рэвалюцыйная арганізацыя народнікаў у Расіі ў 70-х гадах XIX ст. Нячаеўцы, далгушаўцы, чайкоўцы пачалі будзіць заката-ваную, сонную, абыякавую да свайго гора айчыну (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 97). Чач м. Старадаўняя назва Ташкента. Караван ішоў на Ургенч міма Хівы, пакідаў убаку Чач, кіраваўся да вусця Хвалынскага мора, да былой старадаўняй сталіцы хазараў Атэль (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 224). ЧК [руск. Чрезвычайная к о м й с с й я] ж. Рэпрэсіўны орган для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у 1917—1922 гг. —Колькі нявінных тамака, у той ЧаКа, палягло?! (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 153). Агледзеў [Кузьма] сьцены з партрэтамі й лёзунгамі. Прачытаў на адным [лозунгу]: «ЧК - ДПУ - НКУС - вартаўнік рэвалюцыйнай законнасьці» (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 129). Чорная Русь ж. 1. Назва, якая прымянялася ў XIII-XIV стст. да паўночна-заходняй часткі Беларусі: басейна верхняга цячэння Нёмана з гарадамі Гародня, Наўгародак, Слонім, Ваўкавыйск, Несвіж, Турыйск (Турэц), Здытаў (да XIII ст. Чорная Русь, магчыма, уваходзіла ў склад Полацкага княства, часова знаходзілася ў складзе Галіцка-Валынскага княства; у XIV ст. разам з літоўскімі землямі складала асноўнае ядро Вялікага княства Літоўскага). Hi ў Белай Русі, ні ў Чорнай Русі не толькі сяляне, але і паны, баяры не ведаюць ні стараславянскай, ні лацінскай (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 658  ▶