Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
У XIV-XVI1 стст. назва ўжывалася заходнімі еўрапейцамі ў дачыненні да розных тэрыторый на ўсход і поўдзень ад сучаснай Беларусі: паводле меркавання Флетчэра (1591 г.), Чорнай Руссю называліся Уладзімірскае, Маскоўскае, Разанскае і іншыя княствы на поўдзень ад Чорнага мора; паводле «Геаграфічнага лексікона» (1766 г.), Чорная Русь - Новагародскае і Мінскае ваяводствы. Чын м. Кітай. - Гэта - фарфоравая чаша з далёкага Чына, дзе на паляхрасце жамчужнае зерне, што дае людзям сілу (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 39). Чырвоная Армія ж. Афіцыйная назва узороеных сіл савецкай дзяржавы да 1946 г. - А ваш, таварышы, абавязак - шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы, у цэлае войска і шчыльна трымацца Чырвонай Арміі (Я. Колас. Дрыгва - Др., 115). Чырвоная гвардыя ж. Узороеныя рабочыя атрады, якія былі арганізаваны ў 1917-1918 гг. для барацьбы з контррэвалюцыяй і белагвардзейшчынай і з'явіліся першапачатковым ядром Чырвонай Арміі. Зараз жа за Рудаўцам пачынаюцца пазіцыі: войска - поўнае сяло, чырвоная гвардыя стаіць (Я. Колас. Крывавы вір - 36. тв. у 12 т., V, 79). Шарукань м. Старажытны горад, цэнтр палавецкага племяннога аб'яднання Шаруканідаў, з якога рабіліся набегі на Кіеўскую Русь (у 1111 г. быў захоплены войскамі Уладзіміра Манамаха; дакладнае месцазнаходжанне не вядома). - А Шаруканіды ў вялікую моц ўвайшлі. Ёсць у іх гарады - Шарукань і Сугроў. Багатыя гарады, хоць Шаруканіды пальцам не паварушылі, каб іх збудаваць сярод стэпу. Ад сарматаў, ад старадаўняга народа, кажуць людзі, засталіся гэтыя гарады (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 487). Швабія [ням. Schwaben-, ад швабы - назва германскіх плямёнаў] ж. Гістарычная вобласць у паўднёва-заходняй Германіі ў раннім сярэднявеччы. Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі.. спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 47). Ш кляная Гара (міф.). Паводле міфалогіі язычнікаў - гара, на якой адбываецца Божы суд. Язычнікі — а гэта былі і Аўкштота, і Жамойць, і Крэва, і Дзяволтва, і Літва, і Налыйчаны — верылі ў Шкляную Гару, на якой вершыцца суд багоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 421). Эзель м. Востраў Саарэмаа (Сарэма) у Балтыйскім моры, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны меў выключнае стратэгічнае значэнне. — Скажы мне, фюрэр, калі ласка, Што там на Эзелі было: Ці гэта праўда, ці то казка, Ці проста — скрыўленае шкло? (Я. Колас. Эзель — 36. тв. у 12 т„ II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, зявіліся, узброеных, узброеныя
6 👁
 ◀  / 658  ▶