Хвалынскае мора [ст.-руск.] н. Каспійскае мора. За гэтымі агромністымі, непрыветнымі, небяспечнымі гарамі - Хвалынскае мора, а за ім... Там усё пойдзе лягчэй, ён [Алекса] дабярэцца і да Джургеня, і да Бухары... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 65). Херсанес [гр. Chersonesos] (у сярэднявечча - Херсон, Корсунь) м. Старажытны горад у Крыме, заснаваны грэкамі ў 422-421 гг. да н. э. (існаваў да сярэдзіны XV ст.). Нарэшце ён [Нікіфар] прашаптаў: Я пашлю зараз ганца ў Улахернскую гавань, і калі ідзе хоць які карабель на Херсанес, — клянуся, што адпушчу цябе, славянка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 207). Хінова ж. 1. Тэрыторыя (сучаснае Прыазоўе), на якой жылі хіны усходнія полаўцы. Ад іх [наперснікаў] затрасліся ўжо землі шмат якіх краёў: Хінова, Літва, Дарамела (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 243). 2. Агульная назва ўсходніх качавых народаў. - Жывы я. Секла мяне хінова - не дасекла (У Арлоў. Каля дзікага поля - МКГ, 147). Храм Божай (Боскай) Мудрасці м. Так называлі храм св. Сафіі. [Еўдакія:] - Гэты, з антраксам, аддай у Вялікі Храм Божай мудрасці, хай аправяць ім абраз святой Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 165). - Хацеў бы яшчэ толькі паказаць табе храм Невыказнай Боскай Мудрасці, бо яшчэ з дзяцінства памятаю там кожны куток (там жа, 197). Царград, Цараград і Цар-горад м. Старажытнаруская назва Канстанцінопаля (сучасны Стамбул), якая ўжывалася ў афіцыйных дакументах да XVII ст., у дваранска-буржуазнай гістарыяграфіі, часам публіцыстыцы і паэзіі - да пачатку XX ст. Як аднаму з буйнейшых гарадоў старажытнай Русі, у свой час, па дагавору, выплачваў даніну Полацку нават сам Царград (А. Васілевіч - ТСБМ, II, 133). Вязе Марка Кацярыне Сукна дарагога, Чырвонага шоўку пояс Вязе для старога. 1 каптур парчовы Ганне — Любасці адзнаку, I чырвоную ёй хустку 3 белым яшчэ шлякам. А дзетачкам чаравічкі, Фіг ды вінаграду, А ўсім разам чырвонага Віна з Цараграду Вёдзер мо са тры ў бачурцы (К. Крапіва. Наймічка - 36. тв., V, 421).-Да таго жяшчэ і невядома: а раптам заўтра на досвецці ты будзеш сядзець на карме і глядзець, як знікае з тваіх вачэй такі ненавісны дляўсіх нявольнікаў Цар-горад, — мякка-ўкрадліва загаварыў Міхаіл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 207). «Царскія слёзы» мн. (жарт.). Гарэлка. У канцылярыі, у шафе, сярод «гражданских й уголовных дел» стаяла бутэлька з «царскімі слязьмі», як называлі тады гарэлку (Я. Колас. У палескай глушы — 36. тв. у 12 т., IX
Дадатковыя словы
гражданскйх
11 👁