Трокі мн. Афіцыйная назва г. Тракай да кастрычніка 1939 г...спадзяваліся купцы на гандаль з Ганзай, на які пакуль мелі дазвол толькі Полацк, Новагародак, Крэва і Трокі ды розныя там дробныя гарады (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 414). Троя ж. Старажытны горад на паўднёвым захадзе Малой Азіі. Цяжка глянуць; а прыпомніш - Так было і ў Троі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв„ V, 474). Тэўтонскі ордэн м. Каталіцка-духоўны ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства, якая ў XIII—XIV стст. ажыццяўляла феадальнакаталіцкую агрэсію ва ўсходняй Еўропе. Парашылі: Keücmymy ваяваць супраць Тэўтонскага ордэна, палякаў і венграў, калі зажадаюць яны ісці вайной, Альгерду ж трымаць рубяжы ад маскавітаў і татараў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 564). 3 траўня месяца, калі паўстала Ж.мудзь і пачалася вайна з Тэўтонскім ордэнам, вось ужо без нечага палову года Андрэй Ілліч быў з сотняйу раз'ездах, не сыходзіў з каня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 150). Тэўтоны мн. Тое, што Тэўтонскі ордэн. А князь Кейстут разгроміць Тэўтоны (Я. Купала. Тры Будрысы - 36. тв., I, 377). Уласажэлец [стараж. Волосожары] м. Тое, што Стажары. Еўка ж у гэтую ноч, калі над палямі ярка гарэў Уласажэлец, дабралася да сваіх, змучаная фурманкай, дзеў ногі дзьмула, як з бездані (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 116). Уна ж. Старажытнае жаночае імя. «Уна — гэта на старадаўняй мове значыць «юная», - разглядаючы дзяўчынку, задумаўся Святазар. Яно сведчыць пра высокі лёс, які яе чакае» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 313). Урыян [фр. orient] м. Усход. [Паэтніцкая] (падаючы руку ўваходзячаму Эдмунду): Вітай, паэтаў перла з Урыяну, Кароль ты на Парнасе, дык прасіць я стану, Каб творчасці маёй сваім аўтарытэтам Ты не стаптаў зувагі, што паэт кабета (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 95). Услонім [ст.-бел. Вслоним] м. Старажытная назва беларускага горада Слоніма. Самая вялікая, празрыстая — Вільня, меншыя — Новагародак і Трокі, яшчэ меншыя — Ліда, Ваўкавыйск, Крэва, Услонім, а насупраць іх, на ўсходзе - Смаленск, Дзебаранск, a na поўдзень - Кіеў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 438). Фракія (Тракія) ж. Гістарычная вобласць на ўсходзе Балканскага паўвострава паміж Эгейскім, Чорным і Мармуровым морамі, дзе некалі жылі фракійцы. [Васіль:] — Толькі Юстыніян перарваў стварэнне Склавініі і падпарадкаваў сабе Фракію (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Дадатковыя словы
вслонйм, разездах
10 👁