pad славянаў-улічаў - Сураж, па імю старажытнага бога Сур'і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 587). Суражскае мора н. Азоўскае мора. Вёў гэты шлях з правага берага Дняпра на левабярэжжа, потым праз плаўні ў дняпроўскай луцэ да вярхоўяў ракі Кальміус, адтуль — на Дон, у Суражскае мора, якое рамеі называюць Меаційскім балотам, і канчаўся ў Тмутаракані (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 568). Сыбэрыя ж Сібір. - He магу табе сказаць, колькі гэтых настаўнікаў сасланаў Сыбэрыю, а колькі загінула па турмах і ад куль... (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек-ХБ, 154). Таргсін [ад руск. «торговля с нностранцамн»] м. Назва крамаў, якія існавалі ў СССР у 30-я гады XX ст. і гандлявалі за золата і валюту, пераважна з чужаземцамі. Але два срэбныя пярсьцёнкі і два такіх самых крыжыкі, за якія тое-сёе можна было набыць у «Таргсіне», падзялілі паміж сабой (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 38). Таўраскіфія ж. Так візантыйцы называлі тэрыторыю, на якой пражывалі славяне. Размова з князем Ізяславам не атрымалася, трэба ўсё пачынаць спачатку, і невядома яшчэ, колькі даеядзецца прасядзець у гэтай праклятай Таўраскіфіі (Л. Дайнека. След ваўкалака — МКВ, 399). Тмутаракань м. Старажытнарускі горад Х-ХІІ стст. на Таманскім паўвостраве (сучасная Таманская станіца). Гэта з бацькава так залатога пасаду Сакалы два зляцелі сачыці прынаду - Горад Тмутаракань пашукаці з разгону (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 263). Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай - Корсунь, Памор'е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 253). Як быццам не цячэ ў ім [Вячку] кроў вялікага неўтаймоўніка Усяслава, лютага на сечу, меч якога ведала ўся Русь ад Ноўгарада да Тмутаракані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 54). - Полаўцы здавілі Кіеву глотку, перакрыўшы ў прыморскім стэпе Дняпро. Хлеб і соль з Тмутаракані і з Таўрыі не даходзяць да горада (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 401). Траецкая гара ж. Старая назваплошчы Парыжскай камуны ўМінску. — Ну, вось глядзі, казаў «дзедушка», узеёўшы Сцёпку на сярэдзіну Траецкай гары, — там улева, бачыш? высокая труба. Гэта — электрычная станцыя, а правей, на горцы, царква, бачыш? Зверху зломаная вежа, a cnpaea каўпак такі. Вось гэта музей, а там, правей, на самай горцы, высокая будыніна. Гэта - вадакачка (Я. Колас. На прасторах жыцця - 36. тв. у 12 т., VII
Дадатковыя словы
паморе, сурі
8 👁