Старонка 647
◀ / 658 ▶
Скіфія ж. Даўнейшая назва мясцовасці ля Чорнага мора, куды рымская ўлада засылала палітычных зняволеных. Ідзеш шукаць яго ў Сібір, Ці як там ... Скіфію... (Я. Колас. Неафіты – Зб. тв. у 14 т., X, 562). Склавінія ж. Дзяржава склавінаў. [Васіль:] – Толькі Юстыніян перарваў стварэнне Склавініі і падпарадкаваў сабе Фракію (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 202). Смараканва ж. Старадаўняя назва Самарканда. Слухаў мову незнаёмую дый часцяком лавіў назвы гарадоў таямнічых, старадаўніх – Багдад, Бухара, Смараканва... Ведаў ужо, што ляжаць яны на самым краёчку зямлі – за морам Хвалынскім... (В. Іпатава. Мара – МК, 340). Сміла ж. Смела (горад у цэнтральнай частцы Украіны). Гарыць Сміла; Сміляншчына Крывёй падплывае (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 448). А слова за словам крыніцай ліліся: Як ляхі каналі, як Сміла гарэла (там жа). Стажары [стараж.] мн. Галактычнае рассеянае скопішча зорак у сузор'і Цяльца. Так утворан гэты свет: Грэе сонца, ходзяць хмары, Носяць снег і дождж і гром, Ночкай вынікнуць стажары (Я. Колас. Сымон-музыка – ТС, 232). З цёмнай высібагны Ўжо глядзяць Стажары, Пояс дыямэнтны Ткуць нябёс абшары (Я. Колас. Вясновая ноч – ТС, 232). Старажы мн. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. Вялікую Мядзведзіцу называюць Старажамі, Плеяды – Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс – Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай дарогі называюць Праллямі, або Жалезны Абруч; у галаве Млечнай дарогі знаюць Касьбітоў, а саму Млечную Дарогу называюць Вайсковым Станам (В. Ластоўскі. Лябірынты – Выбр. тв., 51). Стыкольня ж. Стакгольм. Хто хадзіў з таварамі ў Любку, Брэмен ці Рыгу, а адтуль морам на Стыкольню, Хрысціянію, ангельскія землі і на поўдзень ад іх, як то ў заводзе было, казалі: коннік на «маці мора» [компасе] скача, як шалёны, і дзідай сваёй паказвае авама і сема, туды і сюды, на захад і на поўдзень і на ўсход, абы толькі не на Зорны Кол, як то належыць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 7). Сугдзея ж. Старажытны горад у Крыме. Даведаўся ён [князь] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты горад славянаў-улічаў – Сураж, па імю старажытнага бога Сур'і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 587). Сураж м. Горад у Крымскай вобласці (сучасны Судак). Дзіў кліча паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай – Волзе, і Памор'ю, і Пасуллю, і Суражу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 237). Даведаўся ён [князь] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты го-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶