Саксонія ж. 1. Вобласць засялення саксаў, якія заснавалі сваё герцагства (канец IX ст. - 1180 г.). // У сярэдневяковай Германіі - княства. Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 47). Быў не ў стане Аўгуст утрымаць абароны, I, разбітыў баях, ён адрокся кароны. Хоць Саксонію прагнуў трымаць за сабою — Таму й міру жадаў ён цаною любою (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 323). // У 1806-1918 гг. - каралеўства са сталіцай г. Дрэздэн. 2. У 1918-1945 гг. - частка гістарычнай вобласці Германіі (закон ад 27 ліпеня 1952 г. скасаваў ранейшую адміністрацыйную будову: на тэрыторыі Саксоніі ўтвораны акругі Лейпцыг, Карл-Маркс-Штадт і Дрэздэн). Зьехаліся ня толькі баўэры з усяго крайсу, але ўсе, хто толькі мог.. і навет зь іншых панстваў-гаспадарстваў, як Гэсэн, Саксонія, Вайсрутэнія... (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 198). Самагіція ж. Тое, што Жамойць. Ваяводы нашыя тым часам ішлі ў Самагіцію, і да Мсціслава, і да іншых гарадоў воласць Полацкую і сумежныя з ёю землі плюндруючы (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — ПМЛ, 132). Ен быўупэўнены, што любы баец з Літвы і Самагіціі доўга не ўтрымаецца ў сядле, сустрэўшыся на рысталішчы лоб у лоб з лівонскім байцом (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 208). Сапегі мн. Агульнае да ўласнага Сапега...там яны - сапегі, радзівілы, Разгром забыўшы ля дняпровых вод, Свае ў Расіі свежыя магілы, Крычаць віваты за паход на Усход! (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 264). Саўнарком м. Савет народных камісараў. Смяротную хімічную формулу На немінучую лютую смерць Кіраўніку жывому Саўнаркому (Я. Купала. Ленін — 36. тв., V, 287). Па стромкіх усходах чалавек сыходзіў з трыбуны. Пніцкі ўспомніў, што толькі што паслухаў яго прамову. Старшыня Саўнаркома! (К. Чорны - ТСБМ, V, 74). Світазара ж. Даўняе жаночае імя. Світазара ў хораме плача, Князь з дружынай гуляе сваёй (Я. Купала. Песня-казка - 36. тв., II, 228). Сітца н. Тое, што Стажары. Месяц вышай усплывае, Поўнач недалёка, Вось і Сітца чуцьмігае, Ледзьве зловіш вокам (Я. Колас. Матчына прычытанне - 36. тв. у 12 т., I, 238). Скарападскія мн. Прыхільнікі П. П. Скарападскага (П. П. Скарападскі - украінскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант царскай арміі, які пры падтрымцы Германіі і часткова расійскага афіцэрства скінуў Цэнтральную раду і захапіў уладу, устанавіў аўтарытарную дыктатуру пераважна ў інтарэсах памешчыкаў, буржуазіі і заможнага сялянства). Абудзіла [рэвалюцыя], а на шляху Паўстаў вораг дзікі — Скарападскія, пятлюры Ды Махно, Дзянікін (Я. Купала. Украіна - 36. тв., IV
9 👁