Рубон (Эрыдан) м. Старажытная назва ракі Заходняя Дзвіна. У падзямеллі пахла вільгаццю, і падчашы, як і Верабей. апраўдваўся, казаў аб тым, што паляць тут печы штодзень. каб не ржавела зороя, аднак блізкасць Рубона... ён паправіўся -Дзвіны, моцна ўплывае на захаванне (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 538). Аднаку княскай зоройніцы дзіду беражліва паклалі асобна ад іншае зороі — да новых паходаў, да новае «Пагоні». Да прызначанага лёсам часу, у які пакуль не зазіраў ніхто, - як стане княжыч валадаром крэўскім і віцебскім і прыедзе жыць у старажытны горад Віцьбеск над Дзвіной - даўнім Рубонам (там жа, 532). - А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся княземізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць,.. не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 274). Рускае мора н. Назва Чорнага мора, якая шырока ўжывалася ў XV-XVI стст. Вось ужо і магутны Днепр, які нясе свае хваліў Понцкае мора, празванае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 50). Чэрмнае, Рускае мора асабліва страшнае ў непагадзь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 189). Рушкавічы мн. Гістарычная назва зямель, якія знаходзіліся, відавочна, па суседстве з Турава-Пінскай зямлёй. Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, a то і праз аўкштайтаў ды жамойтаў выйсці да Варажскага мора... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона-КРЗ, 85). Руян м. Руген (востраў на тэрыторыі Германіі). На кароткі часмы вярнуліся назад, але мусілі неўзабаве ехаць у храм Перуна, што быў пабудаваны амаль у той жа час, што і старажытнейшы храм славянаў на Руяне — сённяшнім Ругене, разбураны дашчэнту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 383). I хто сёння ўспомніць пра абадрытаў палабскія тыя славяне не існуюць ні як племя, ні нават як назва часткі тых земляў! А востраў Руяну, дзеў Арконе было найслаўнейшае свяцілішча славян і які цяпер называецца Ругенам'. (там жа, 452-453). Рэч Паспалітая і Рэч Паспаліта ж. Аб'яднаная польска-літоўская дзяржава з часу Люблінскай уніі (1569-1795). «Загубяць яны Рэч Паспалітую, загубяць, — буркнуў Завішша свайму суседу, — паны — дурным гонарам і распустай, а ксяндзы — фальшам і хцівасцю. Дальбог, загубяць!» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 95). Няпамяццю будзе пакрыты Дух панскі, нікчэмны, абшарны, 1 панская Рэч Паспаліпіа Мінецца, як прывід кашмарны (Я. Купала. Памрока над Польшчай завісла - 36. тв., IV
Дадатковыя словы
абяднаная, збройніцы, зброя, зброі
14 👁