Порта ж. Назва ўрада Асманскай імперыі. Госціць пасол сілістрыйскіу князя Вельмі ахвотна -хоць страшыцьуказам Порты Асманскай васала - Мілоша (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 248). Можа, менавіта тады яму пашчасціць схіліць папу да аб'яднання краін супроць Порты (У. Арлоў. Час чумы - МКГ, 45). Прапантыда [гр. Propontis, ад pro - перад, pontos - мора] ж. Старажытнагрэчаская назва Мрамарнага мора. Яны былі стрыечнымі братамі, сябравалі, разам купаліся ў Прапанцідзе, любілі, уціснуўшыся ў людскі натоўп, глядзець на ранішнія выхады базілеўса ў Залатой зале (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 400). ПСР ж. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Расіі, якая ўзнікла ў 1902 г. Як сала на агні, сквярчэліся пасля таго прапановы ў Цэка ПСР (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 285). Птыч ж. Пціч. Птыч дугой абгінала вёску й зялёнымі пожнямі глыбакаўразалася ў палі (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 6). Пэ-пэ-эсы (ППС) мн. Польская сацыялістычная партыя. Убіліся ў наш край, Зрабілі яго «крэсамі» і разам з пэ-пэ-эсамі Заслалі тут абрус (Я. Колас. Панская ласка - 36. тв. у 12 т., II, 30-31). Пятлюры мн. Перан. Агульнае ад уласнага С. В. Пятлюра - украінскага палітычнага, ваеннага і дзяржаўнага дзеяча. Украіна, цвецелюбы Чараўнічай сілы, Рэвалюцыя з Усходу Цябе абудзіла. Абудзіла, а на шляху Паўстаў вораг дзікі - Скарападскія, пятлюры Ды Махно, Дзянікін (Я. Купала. Украіна - 36. тв., IV, 248). Радзівілы мн. Агульнае ад уласнага Радзівіл. Што там яны - сапегі, радзівілы, Разгром забыўшы ля дняпровых вод, Свае ў Расіі свежыя магілы, Крычаць віваты за паход на Усход! (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 264). Ракуска-Вугрыя ж. Аўстра-Венгрыя...быў рэдактарам польскай лісціны [газеты] «Gwiazda» ў Тарнове, што ў Ракуска-Вугрыі (В. СавічЗаблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 544). Расеюшка ж. Памянш.-ласк. да Расея. [Другі]: I мыйся, і куры, I ворага з Расеюшкі туры! (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 166). Расея ж. Расія. — Расея ня хоча быць больш адсталай: мы, маўляў, ня горшыя за eac! (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» - ХБ, 143). Рома [лац.] м. Рым. [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ маратонскія гоні, Й Тэсальскіх ноччу глухі топат коні, I пазапылены Ксерксавы промы, I па-над Азіяй — полым крывавы, Рапсодаў песні й філосафаў слава I клум статуяў.. загнаных да Ромы! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII
Дадатковыя словы
абяднання
13 👁