Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
каў. Паверх лесу клічаўжо чарамі Дзіў, Слухаці кажа зямлі незнаёмай Корсунь, Памор'е і Сураж зацьміў, Волзе, Пасуллю папутаў заломы. Кажа й табе яго слухаць, балване, Што разбаярыўся ў Тмутаракане! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 253). Пацёмкінскі, прым. Які мае дачыненне да фаварыта і найоліжэйшага памочніка імператрыцы Кацярыны II - князя Г. А. Пацёмкіна, па ініцыятыве якога ў 1783 г. да Расіі быў далучаны Крым. 0 Пацёмкінскія вёскі - ашуканства, паказуха, за якой хаваецца дрэнны стан чаго-н. [Галавач:] - Мяне за гэты комплекс Матусевіч, ведаеш колькі агітаваў? Выстаяў. Яму мода, пацёмкінская вёска патрэбна, каб дэлегацыі вазіць, А мужыку жыццё патрэбна (М. Матукоўскі. Наследны прынц - ЭСФ, 297). Перуноў Шлях м. Так славяне называлі Млечны Шлях. Перуноў Шляхззяў над Гарэлаю Вессю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 75). Петраград м. Назва горада Ленінграда з 18(31).8.1914 г. да 26.1.1924 г. Задача наша - ўзяць уладу, А сцяг і лозунгі - Саветы, I мы даб'емся свае мэты - На дапамогу Петраграду! (Я. Колас. На шляхах волі 36. тв. у 12 т., X, 391). Пінеск м. Пінск. - А пачнём з таго, што зараз жа пашлём ганцоў уПолацак, Ноўгарад, Пскоў,.. Нальшаны, Яцвязію, Куявію, Мазовію, у нашы Ваўкавыеск, Слонім, Гарадзен, у Пінеск, Бярэсце, у Літву да Міндоўга... (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона -КРЗ). Понт [гр.] м. Чорнае мора. Ён [граф] не ведаў, што крывічы разам з палянамі, вяцічамі, драўлянамі яшчэ за некалькі стагоддзяў да ягонага нараджэння ў баявых лоддзях пераплылі бурны Понпі, прымусілі грэчаскага імператара выйсці са сталіцы з залатым вянком міруўруках і прыбілі свой баявы шчыт на варотах Царграда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 48). Понцкае мора н. Чорнае мора. [Жывена:] - Магчыма, калі ты [коміт] адправіш мяне за Понцкае мора, гнеў імператрыцы заціхне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 207). Людзі разумелі - сённяшняй перамогай Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выйшла да Понцкага мора, злучаючы вялізныя прасторы паміж ім і Балтыкай (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 600). Вось ужо і магутны Днепр, які нясе свае хвалі ў Понцкае мора, празванае Рускім таму, што шмат ездзіць па ім рускіх караблёў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 50). Порт-Артур м. Былая назва Люйшуня - горада і порта ў Кітаі. II перан. «Порт-Артурам» звалі хатку, што стаяла разам з крамкаю (Я. Колас. Кірмаш — 36. тв. у 12 т., IV, 39). 3 «Порт-Артура» ён ішоў надта вясёлы і спяваў песні (там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабемся, найбліжэй, паморе
10 👁
 ◀  / 658  ▶