усе гэтыя агромністыя землі, дзе глеба, дай ёй толькі вады, родзіць, як магутная багіня плоднасці... (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 598). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі азначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў – ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў. А яшчэ – маскавітаў, цверычан, уладзімірцаў. А далей – Кіева, Падляшша, Падоліі... (там жа, 519).
Падольская зямля ж. Тое, што Падолле. Гэта ж трэба, у шэсцьдзесят шэсць гадоў рушыў у вялікі паход і вядзе за сабой гэтулькі народу, каб адваяваць Падольскую зямлю і тым аслабіць татараў, што прагна глядзяць на Вялікае Княства і робяць змовы з маскавітамі супраць яго (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 588).
Палатый м. Палац-рэзідэнцыя візантыйскіх імператараў. У Візантыі, на Палатыі, базілеўс Раман Дыяген ніколі макавага зярняці ў рот не пакладзе без таго, каб гэта зярнятка папярэдне не пакаштавала дзесятак служак, бо ежа можа быць атручана (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКВ, 396).
«Паліцэйскія ведамасці» мн. Перыядычнае выданне ў дарэвалюцыйнай Расіі. У «Паліцэйскіх ведамасцях» пісалі: сто сорак чатыры кулі ў яго выпусцілі... (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 308).
Палішэнель м. Камічны персанаж французскага народнага тэатра (з канца XVI ст.), ён быў вясёлым задзірам, насмешнікам, блазаном і балбатуном, часта смяшыў публіку тым, што расказваў пад сакрэтам пра вядомыя ўсім рэчы.
◊ Сакрэт палішынеля [фр. secret de polichinelle] – уяўная тайна; тое, што хоць і лічыцца тайнай, але стала вядома ўсім. Дзялюся сакрэтам палішынеля за ўмераную плату (Я. Таўшчэзны. Вясёлая сумесь – ЭСФ, 337–338).
Пампея ж. Горад у паўднёвай Італіі ля вулкана Везувій, які быў засыпаны попелам у 79 г. н. э. пры вывяржэнні вулкана. Бо цемру жудаснай вайны, .. Руін, як Геркуланума й Пампеі – Усю тую цемру Прарэзала святлом нязмерным веры (Я. Купала. Ленін – Зб. тв., V, 308).
Панямонь ж. Старадаўняе мястэчка ў прыгожым месцы над Нёманам, на шырокім гасцінцы, што ідзе з Нясвіжа на Мінск (цяперашняя назва – Новы Свержань). Затое ж была добра відаць Панямонь і яе ваколіцы, хоць гэтае мястэчка вярсты на паўтары стаяла далей за Стаўбуны, па другі бок Нёмана (Я. Колас. У глыбі Палесся – Зб. тв. у 12 т., IX, 530). Самымі высокімі будынкамі ў Панямоні былі – царква, касцёл і сінагога (там жа).
Пасулле н. Гістарычная вобласць па рацэ Сула і яе прытоках у IX–XII стст. (сучасная тэрыторыя Сумскай і Палтаўскай абласцей Украіны), якая адыграла важную ролю ў абароне Кіеўскай Русі ад качэўні-
74 👁